Вы тут

«Акадэмкніга» запрашае на сустрэчу з Мікалаем Чаргінцом


Сталічная кнігарня «Акадэмкніга», што ў цэнтры горада па праспекце Незалежнасці, ладзіць прэзентацыі навінак ледзьве не штодня. 29 мая а 18-й гадзіне ў прэстыжную кнігарню завітае старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь празаік Мікалай ЧАРГІНЕЦ.


Мікалай Іванавіч раскажа пра новыя выданні сваіх даўно знаёмых чытачу твораў, а таксама прадставіць раманы, што выйшлі апошнім часам. Усе гэтыя кнігі можна будзе набыць у кнігарні і, зразумела, атрымаць аўтограф. Запрашаючы чытачоў на сустрэчу са знакамітым пісьменнікам, арганізатары падкрэсліваюць, што размова будзе надзвычай цікавая. Мікалай Іванавіч паабяцаў распавесці не толькі пра ўласныя творы, але і пра сучасны літаратурны працэс, выкласці свае погляды на многія з’явы ў сённяшнім жыцці.

Нагадаем, што творчасць Мікалая Чаргінца адзначана самымі прэстыжнымі прэміямі як у Беларусі, так і ў Расійскай Федэрацыі. Пісьменнік — лаўрэат прэміі «Зоркі Садружнасці», міжнародных літаратурных прэмій імя А. Фадзеева і В. Пікуля, іншых высокіх адзнак.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».