Вы тут

Хто напіша гімн пчале?


У Саюз пісьменнікаў Беларусі звярнуўся віцэ-прэзідэнт Апіславіі, старшыня саюза «БелАпіЮніян», капелан пчаляроў Беларусі, дактарант, канонік-дэкан Уладзіслаў Завальнюк. У Мінску восенню 2020 года адбудзецца чарговы — XXIII кангрэс-форум — Апіславія. Гэта сусветнае пчалярскае аб’яднанне, у склад якога ўваходзяць 48 краін Еўропы і Азіі.

Плануецца, што на мерапрыемства збяруцца дэлегаты з 60 краін свету, а таксама каля 5—7 тысяч гасцей. Цяпер праводзяцца планавыя і кантактныя напрацоўкі ў дачыненні да будучай значнай падзеі не толькі для беларускіх пчаляроў, але і для ўсёй краіны.

— Падчас сустрэчы ў Маскве аргкамітэт Апіславіі даручыў беларускай дэлегацыі паклапаціцца пра словы і музыку — гімн Апіславіі, — заўважае Уладзіслаў Завальнюк, які лічыць, што ў такой творчай справе аб’яднанню пчаляроў аніяк не абысціся без пісьменніцкай арганізацыі.

Таму кожны пісьменнік можа паспрабаваць напісаць гімн Апіславіі, які прагучыць на адкрыцці кангрэса-форуму пчалярскіх аб’яднанняў у Мінску ў 2020 годзе. Варта мець на ўвазе: гімн будзе перакладзены на англійскую мову, бо ў Саюзе Апіславіі дзейнічаюць дзве мовы: англійская і руская. Нашым аўтарам прапануецца стварыць словы гімна на рускай.

Нагадаем, што ў кантэксце верша-гімна павінны быць: праслаўленне пчалы, пчалінага рою, пасекі, навакольнай прыроды, чалавека і Творцы-Бога. Пчала пераўтварае прыроду з кветкі ў плод, насенне — у хлеб. І зноў квітнее кветка-акіян жыцця рытмічна зменлівай, але сталай, жывой прыроды. Пчала і рой — сіла аднаго ў адзінстве многіх! Жывая прырода, чысты мёд, здаровае даўгалецце!

Спадзяёмся, што сярод творцаў нашага Саюза знойдуцца ахвотныя далучыцца да гэтай ганаровай справы.

Чакаем тэксты гімна да 1 верасня 2019 года. Журы на чале з Уладзіславам Завальнюком вызначыць аўтара гімна, які будзе запрошаны на міжнародны кангрэс-форум Апіславія. Гімн Апіславіі неабходна накіраваць на электронны адрас СПБ: oo-spb@tut.by з адзнакай: конкурс «Апіславія».

Алена СТЭЛЬМАХ, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.