Вы тут

Агульны конкурс у Ліцэй БДУ склаў 6,6 чалавека на месца


Як паведамілі у прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, гэты паказчык адпавядае мінулагодняму. Усяго ў бягучым годзе ў ліцэй было пададзена 1520 заяў ад ахвотных тут навучацца. Найбольшая колькасць дакументаў прынятая ў біялагічны клас — 330. Конкурс на біялагічны профіль склаў 9,4 чалавека на месца.


На паступленне ў матэматычныя класы прэтэндавалі 277 абітурыентаў (конкурс — 7,9 чалавека на месца), у фізічныя — 237 (конкурс — 6,1), інфарматыка-матэматычны — 167, хімічны — 119, гісторыка-грамадазнаўчы — 97 і філалагічны — 78 .

У гэтым годзе ў Ліцэі БДУ ўпершыню праводзіўся набор па двух новых профілях навучання ў гуманітарных класах. Першы арыентаваны на вывучэнне грамадазнаўства і англійскай мовы, другі —  на гісторыю Беларусі і англійскую мову. У гэтыя класы пададзена 159 і 59 заяў адпаведна.

З агульнай колькасці абітурыентаў 40 чалавек былі залічаны без экзаменаў: яны з’яляюцца пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды (дыпломы I, II або III ступені) па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, хіміі, біялогіі, гісторыі, грамадазнаўстве, рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры, англійскай мове.

Залічэнне ў 10-я ліцэйскія  класы  адбываецца па выніках двух пісьмовых уступных выпрабаванняў. Пры паступленнi на біялагічны профіль у гэтым годзе неабходна было набраць 126 балаў, філалагічны — 125, гісторыка-грамадазнаўчы — 124, матэматычны — 104, хімічны — 96, фізічны  —  90, інфарматыка-матэматычны — 80.

Усяго ў гэтым годзе ў Ліцэй БДУ ў 10 класы будуць прынятыя 264 навучэнцы, з іх сфарміруюць 12 класаў па 22 чалавекі. Сярод будучых ліцэістаў —  жыхароў сталіцы 73%  ад агульнай колькасці і 27%  прадстаўнікоў  з усіх рэгіёнаў.

Між іншым, у 2020/2021 навучальным годзе ў Ліцэі БДУ адкрыецца яшчэ адзін новы профіль навучання — матэматыка з вывучэннем англійскай мовы на павышаным узроўні. Падрыхтавацца да паступлення можна будзе на курсах “Вячэрні Ліцэй”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».