Вы тут

Як механізаваная калона рыхтуецца да параду


Гэтымі днямі на аэрадроме Ліпкі механізаваная калона робіць трэніровачныя прагоны. Яны прымеркаваны да парада войскаў Мінскага гарнізона ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі, які адбудзецца а 9-й гадзіне вечара 3 ліпеня каля абеліска "Мінск — горад-герой". За тым, як вайскоўцы адточваюць майстэрства раўнамернага ходу ў калоне, паназіралі карэспандэнты "Звязды".


— У парадзе возьмуць удзел 22 разлікі ваеннай тэхнікі, якія складаюць 280 адзінак. Гэта на 40 болей, чым летась, — паведаміў намеснік камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Уладзімір КУЛАЖЫН, які кіруе трэніроўкамі механізаванай калоны. — Што да агульнай колькасці асабовага складу, то яна дасягне 900 чалавек. Адметнасцю парада стане тое, што больш як палова парадных разлікаў тэхнікі будзе прадстаўлена мадэрнізаванымі і новымі ўзорамі. Трэніроўкі адбываюцца на працягу пяці тыдняў на аэрадроме "Ліпкі".

Адзін з танкаў, якія пройдуць каля абеліска, павядзе механік-кіроўца Андрэй Юдзін. Ён служыць з 2014 года ў 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе.

— Трэніроўкі даюцца не вельмі проста. Патрэбна проста жалезная вытрымка. Але ўсё гэта дзеля пачэснай місіі. Мне, як механіку-кіроўцу, пастаўлена задача трымаць аднолькавую хуткасць, раўненне. Мы тут знаходзімся з аўторка па чацвер з сямі гадзін раніцы да шасці вечара. За дзень праводзіцца 8-9 прагонаў тэхнікі. І наперадзе — яшчэ два з паловай тыдні рэпетыцый. Пасля кожнага прагону ўдакладняюцца недахопы. Ніякіх адхіленняў не дапускаецца: калона мусіць ісці роўна, а тэхніка — на аднолькавай адлегласці.

У складзе аднаго з экіпажаў БТР-80 — старшы лейтэнант Ігар Корзун.

— Гэта ў мяне ўжо дзявяты парад. Спачатку атрымаў пяць гадоў досведу ў пешай "каробцы", пакуль быў курсантам Ваеннай акадэміі. Затым два гады маршыраваў, маючы ўжо афіцэрскае званне. І вось ужо другі парад у мяне на тэхніцы. Перайсці было вельмі лёгка. У пешай "каробцы", на мой погляд, складаней. Але і тут таксама ёсць свае асаблівасці: трэба, каб кіроўца адчуваў машыну, вёў яе строга па лініі ў калоне, трымаў раўненне і кантраляваў машыну па прыборах, каб яна не выйшла са строю.

У нас з кіроўцаў палова маладых. Прычым яны паказваюць вельмі высокі ўзровень кіравання, разумеючы тэхніку вельмі добра. Але ўсё гэта не адмяняе таго, што да кожнага з іх патрэбен індывідуальны падыход. Усе кіроўцы, каб не збіцца з хуткасці, выбіраюць для сябе арыенціры.

Трэніроўкі механізаванай калоны праходзяць з аўторка да чацвярга. У панядзелак і пятніцу тэхніка знаходзіцца на абслугоўванні, паколькі яе трэба ўвесь час падтрымліваць у выдатным стане. Падчас праходжання калона расцягнецца на два з паловай кіламетра. Парадная хуткасць яе складзе 14-15 кіламетраў за гадзіну. Для падрыхтоўкі былі адабраны найбольш спрактыкаваныя вайскоўцы. Парад адкрые славуты танк Т-34.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота Дзмітрыя СУГАНЯЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вясковая робататэхніка

Вясковая робататэхніка

Як у вясковай школе з'явіўся SТEM-цэнтр.

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.