Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Гэты тыдзень можа аказацца спрыяльным часам для ператварэння сістэмы каштоўнасцяў, а таксама для ажыццяўлення тэорыі ў практыку. Старайцеся разглядаць справы з пункту гледжання далёкай перспектывы, не зацыклівайцеся на дробязях. У сераду магчымыя пралікі на працы, звязаныя не з вашай некампетэнтнасцю, а са стомленасцю. У пятніцу ў планах могуць адбыцца істотныя змены.


goodfon.com

ЦЯЛЕЦ. У панядзелак удала складуцца справы, звязаныя з афармленнем дакументаў. Варта падумаць аб павышэнні свайго прафесійнага ўзроўню. Чацвер — даволі ўдалы час для пачатку новых спраў, калі адмовіцеся ад некаторых старых стэрэатыпаў і поглядаў, якія перашкаджаюць прасоўвацца наперад. У выхадныя, справіўшыся з назапашанымі хатнімі справамі, адчуеце задавальненне і радасць ад іх завершанасці.


БЛІЗНЯТЫ. Здаецца, надышла пара лічыць сябе пестуном лёсу. Перад вамі могуць адступіць нават самыя складаныя і практычна невыканальныя задачы. На гэтым тыдні вы адчуеце, што каханыя і жаданыя. Чакайце шчырых прызнанняў і прыемных падарункаў. Добры час для пачатку падарожжаў. Атрымаеце масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.


РАК. Лавіце імгненне поспеху і паспрабуйце яго ўтрымаць. Працуйце на свой імідж, у вашай кар'еры цяпер надышоў вельмі адказны перыяд. Вашы прафесійныя таленты абавязкова заўважаць і ацэняць. У сераду паспрабуйце кантраляваць эмоцыі, не даводзьце спрэчкі і рознагалоссі ў поглядах да канфліктнай сітуацыі. А вось у канцы тыдня вас чакаюць гармонія і разуменне.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні верагодныя праблемы на працы, канфлікты ў калектыве. Паспрабуйце стрымліваць эмоцыі і раўнамерна размяркоўваць нагрузку. Ад вашых дзеянняў залежыць поспех работ у камандзе. Не ўзвальвайце на сябе вялікі аб'ём працы і па магчымасці не давайце абяцанняў, іх цяжка будзе выканаць. Гэта датычыцца і асабістага жыцця. У каханні магчыма астуджэнне, у сямейным жыцці давядзецца шукаць кампраміс.


ДЗЕВА. Пры рэалізацыі сваіх ідэй дзейнічайце рашуча і хутка, пры гэтым заручыўшыся падтрымкай калег па працы. Не прымайце блізка да сэрца плёткі і чуткі і не перадавайце іх навакольным, бо можаце паплаціцца за скажэнне інфармацыі. У канцы тыдня не бярыце на сябе адказнасць, лепш парайцеся з начальствам. У суботу пажадана заняцца назапашанымі хатнімі справамі, з'ездзіць на лецішча.


ШАЛІ. Тыдзень дасць магчымасць праявіць свае веды і вынаходлівасць: магчыма, хтосьці звернецца да вас па параду, ці вы возьмеце ўдзел у чыім-небудзь лёсе. У панядзелак вызначце ўсё, што неабходна зрабіць на гэтым тыдні, гэта дазволіць не марнаваць час. У пятніцу навакольныя знойдуць у вашай асобе сапраўднага сябра, а вось начальства можа быць чымсьці незадаволена.


СКАРПІЁН. З'явіцца шанец максімальна поўна выкарыстаць свае магчымасці для завяршэння многіх важных і адказных спраў. Менавіта ў гэты час атрымаецца злучыць ідэі з практыкай, а мары ўвасобіць у рэальнасць. Цяпер для вас асабліва важнае партнёрства ў дзелавой і асабістай сферах. Блізкія людзі могуць паводзіць сябе непаслядоўна, што выкліча ў вас шчырае здзіўленне. Паспрабуйце іх зразумець.


СТРАЛЕЦ. Вам могуць даручыць задачу такую ж складаную, як і ганаровую. Пачынайце дзейнічаць адразу, не марнуючы часу на сумненні. У панядзелак удача будзе спадарожнічаць вам, і нішто не перашкодзіць паспяхова завяршыць пачатую раней справу. Серада — спрыяльны дзень для атрымання новай інфармацыі. У выхадныя лепш не слухаць нічыіх парад і рабіць па-свойму.


КАЗЯРОГ. Паступова ўзрастае ваш аўтарытэт, навакольныя будуць чакаць дапамогі і парадаў. Але паспрабуйце не ўзвальваць на свае плечы чужыя праблемы. У сераду магчыма вострая барацьба з канкурэнтамі. Вытрымаўшы гэтыя выпрабаванні, вы зможаце даказаць сабе і навакольным, што маеце поўнае права на самастойныя рашэнні. Паспрабуйце не планаваць у выхадныя далёкіх паездак, правядзіце час дома, адпачніце.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні давядзецца старанна папрацаваць, справы будуць прасоўвацца павольна і са скрыпам. У аўторак варта звярнуць увагу на свае недахопы і пастарацца іх выправіць, такім чынам, вы зможаце пазбегнуць шматлікіх непрыемнасцяў. Чацвер — спрыяльны дзень для паездак і камандзіровак. У пятніцу не перашкодзіць пашукаць агульныя інтарэсы з блізкімі і пастарацца арганізаваць сумесны з імі адпачынак у выхадныя.


РЫБЫ. Гэты тыдзень можа прынесці змены ў прафесійнай сферы. Не выключаны кар'ерны ўзлёт, але давядзецца дзейнічаць рашуча і забыцца пра сантыменты. Не выключаны канфлікт з калегамі. Вашы планы і мэты будуць праходзіць праверку на жыццяздольнасць. У выхадныя дзеці пацешаць сваімі поспехамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.