Вы тут

Узнагароды для спартсменаў


Залп з гарматы ў Мірскім замку быў дадзены 21 мая ў гонар эстафеты “Полымя міру”


На ўрачыстай цырымоніі дырэктар Замкавага комлексу “Мір” Аляксандр Лойка падкрэсліў: знакавы культурны аб’ект апынуўся ў цэнтры спартыўнага жыцця Беларусі, прыняўшы эстафету ІІ Еўрапейскіх гульняў.

І медалі спартфоруму яго арганізатары прэзентавалі ў Мірскім замку. Дызайн распрацавалі ў кампаніі Brama Brandіng. У цэнтры медалёў — папараць-кветка, формаю гэта круг накшталт Купальскага сонца. І дыяметр медалёў невыпадковы — 9,5 сантыметраў, бо й жыхароў Беларусі — 9, 5 мільёна чалавек. Залатое, сярэбранае і бронзавае пакрыцці падкрэсліваюць годнасць кожнай узнагароды. Даўгавечнасць і зносаўстойлівасць забяспечаць сучасныя нанатэхналогіі: даданне нанаалмазаў.

Спартсмены будуць рады заваяваць такія прыгожыя і змястоўныя артэфакты.

Ганна ЛАГУН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?