Вы тут

На «БелАгра» вызначаць «Найлепшага аратага» і «Чэмпіёна смаку»


Упэўніцца ў якасці беларускай прадукцыі і набыць тэхніку, жывёлу і расаду запросіць ХХІХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «БелАгра» ў рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня.


Цікава будзе нават тым, хто ў звычайным жыцці далёкі ад сельскай гаспадаркі, упэўнены намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір ГРАКУН. Што чакае ўдзельнікаў і наведвальнікаў форуму аграрыяў, журналісты даведаліся на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Па інфармацыі Уладзіміра Гракуна, сёлета ў выстаўцы возьмуць удзел каля 560 кампаній з 29 кран. «БелАгра» выйдзе за межы гандлёва-лагістычнага цэнтра: да галоўнай пляцоўкі далучаныя эксперыментальныя палеткі, дзе вырошчваюцца азімыя пшаніца, жыта, ячмень і трыцікале.

Сярод навінак традыцыйнай выстаўкі ў гэтым годзе намеснік міністра таксама назваў уручэнне гран-пры пераможцу кожнай намінацыі — статуэткі «Багіня ўрадлівасці». Падчас конкурсаў на «БелАгра-2019» будуць вызначаныя найлепшы араты, чэмпіён смаку і найлепшая племянная карова малочнай пароды.

«Кожны павінен пастарацца выйсці на першае месца і атрымаць статуэтку, — заклікаў Уладзімір Гракун. — Традыцыя мусіць прыжыцца і стаць сімвалам выстаўкі».

На плошчы больш чым 75 тысяч квадратных метраў будуць прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі беларускіх вучоных. Прадэманструюцца і энергазберагальныя тэхналогіі, дзякуючы якім пры скарочаных выдатках можна атрымаць прыбаўленні ў вазе, удою ці ўраджайнасці.

Гэтым разам на выстаўцы будуць экспанавацца пладовыя і ягадныя культуры, а таксама ўсе калекцыі тэхнікі: глебаапрацоўчыя, пасяўныя, корманарыхтоўчыя, зернеўборачныя машыны, а яшчэ — рэтракамбайны ды рэтратрактары. Прадэманструюць сваю сельгастэхніку не толькі беларускія вытворцы, але і прадстаўнікі Германіі, Чэхіі, Францыі, Славакіі, Турцыі, Італіі, ЗША, Канады. Увогуле, сёлета геаграфія выстаўкі пашырана аж да Ізраіля, Іспаніі, Нідэрландаў, Мазамбіка, Зімбабвэ.

Сёлета на выстаўку вяртаюцца вытворцы ўгнаенняў і сродкаў аховы раслін. Замежныя кампаніі нароўні з айчыннымі прадэманструюць магчымасці тэхнікі і прыклады перапрацоўкі прадукцыі — мясной, хлебабулачнай, кандытарскай. Акрамя таго, аграрыі прэзентуюць розныя пароды жывёлы, птушкі і рыбы. Дарэчы, у «рыбнай вёсцы» кожнаму наведвальніку выстаўкі прапануюць пакаштаваць не толькі юшку ад рыбгасаў, але і кансервы, вяленую і сушаную рыбу.

Як паведаміў генеральны дырэктар міжнароднай выставачнай кампаніі ЗАТ «МінскЭкспа» Уладзімір БУЛАВІЦКІ, на «Бел-Агра» будзе прадстаўлена больш як 320 адзінак тэхнікі і 94 прадпрыемствы з прадукцыяй перапрацоўкі, якія прапануюць дэгустацыю. Падчас выстаўкі адбудуцца дзелавыя сустрэчы, перагаворы і семінары. Адначасова з «БелАгра» пройдуць міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі «БелФерма» і «БелПрадукт».

Уладзімір Булавіцкі выказаў спадзяванне, што да 2021 года па загадзе Прэзідэнта краіны будзе створаны Нацыянальны выставачны цэнтр, які ўздыме правядзенне міжнароднага аграрнага форуму на новы ўзровень.

«Пакуль што мы вымушаныя штогод пачынаць з нуля. Нягледзячы на гэта, усе пытанні паспяхова вырашаюцца. «БелАгра» — галоўны праект нашай дзяржавы», — упэўнены кіраўнік «МінскЭкспа».

Для арганізатараў і ўдзельнікаў экспазіцыі мерапрыемства пачынаецца ўжо сёння: Уладзімір Булавіцкі паведаміў, што мантажныя работы і заезд экспанатаў стартуюць 31 мая. А наведвальнікаў чакаюць з 4 да 9 чэрвеня. Ад станцыі метро «Малінаўка» да экспазіцыі будзе курсіраваць бясплатны аўтобус. Можна дабрацца і транспартам ГЛЦ «Глобус Парк».

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: «Багіня ўрадлівасці» чакае герояў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Цяпер, калi пасля вайны мiнула столькi гадоў, каштоўнасць аповеду яе жывых сведак толькi павышаецца. 

Грамадства

«Калi трапiў у бальнiцу i ўбачыў, колькi там людзей, адразу ж адкрываюцца вочы»

«Калi трапiў у бальнiцу i ўбачыў, колькi там людзей, адразу ж адкрываюцца вочы»

Размова з загадчыцай трэцяга iнфекцыйнага аддзялення Бабруйскай цэнтральнай бальнiцы.

Грамадства

Маніторынг медустаноў працягваецца

Маніторынг медустаноў працягваецца

Увесь красавік і май спецыялісты наведвалі абласныя і раённыя бальніцы.