Вы тут

Кажан-гарадоцкі вернісаж


Народнаму рукадзеллю — вязаць дыванкі круглай і авальнай формы для хатняга інтэр'ера — Валянціна БУРА, жыхарка аграгарадка Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна, навучылася ад сваіх майстравітых цётак. Калі ёсць час і неабходны матэрыял (з непатрэбнага адзення), Валянціна наразае стужкі і дае волю фантазіі: яна любіць спалучэнне фарбаў, а ад прыгожых колераў яе «кружкі́» — так па-мясцоваму кажуць пра гэтыя вырабы — робяцца цяплейшыя і нават вясёлкавыя. Двор гаспадыні, калі яна вывешвае свае дыванкі, нагадвае сапраўдную галерэю народнага мастацтва.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.