Вы тут

Пра Ажэшку — без пафасу: як пра чалавека, а не бронзавы бюст


Пра Ажэшку без пафасу: як пра чалавека, а не бронзавы бюст

З нагоды дня нараджэння пісьменніцы

З 5 чэрвеня па серадах у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры — цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца» па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі.

 

5-га чэрвеня а 18-й — лекцыя першая: «Эльжбета — Эльзюня — Эліза» (6 чэрвеня 1841 года — май 1856 года: ад нараджэння да выпуску з Варшаўскага пансіёна).

Другая дачка ў сям’і Бенедыкта і Францішкі (з Каменскіх) Паўлоўскіх, пры хрышчэнні яна атрымала імя ў гонар бабкі па маці — Альжбета. Але ў доме яе называлі Эльзюняй, ці Зюняй. Пансіён пры Варшаўскім манастыры ператворыць яе ў Элізу...

  • Як выхоўваліся Клемянцінка і Зюня Паўлоўскія: у што гулялі, што чыталі, з кім сябравалі?
  • Што ўтойвалі ад іх старыя партрэты і шафы і што яны самі ўтойвалі ад дарослых?
  • Вяселлі і пахаванні.
  • Што падказалі старыя магілы?
  • Чаму Варшава, а не Вільня? Чаму бабка, а не maman? Тузін і яшчэ адзін: аргументы ў апраўданне «дэспатычнай» пані Францішкі.

Захапляльныя і кранальныя эпізоды першых пятнаццаці гадоў жыцця пісьменніцы, сёе-тое ў новых ракурсах.

Расклад наступных лекцый на чэрвень: 

12-га чэрвеня а 18-й — лекцыя другая: «Нявеста. Жонка. Паўстанка. Пісьменніца».

19-га чэрвеня а 18-й — лекцыя трэцяя: «Каханне першае і апошняе».

26-га чэрвеня а 18-й — лекцыя чацвёртая: «Бізнес-пані».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».