Вы тут

Міжнародны семінар пра гісторыю партызанскага руху прайшоў у Бягомлі


Удзельнікаў міжнароднага мерапрыемства віншавалі з борту міжнароднай касмічнай станцыі.


Прыемным сюрпрызам падчас правядзення ў пасёлку Бягомль Докшыцкага раёна стала віншаванне. Сюрпрыз арганізаваў расіянін Аляксандр Шыловіч, ветэран касманаўтыкі, палкоўнік у запасе, адзін з удзельнікаў мерапрыемства. Яно прайшло пад дэвізам “Радзіма — малая. Любоў — вялікая”. Семінар прысвячаўся юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  У глыбінцы сабраліся вядомыя ўраджэнцы і выхадцы з гэтых мясцін. Яны жывуць у Беларусі, Расіі, Літве. Сярод іх нашчадкі тых, хто ваяваў з ворагам падчас ВАВ на бягомльскай зямлі…

Сабраць землякоў прапанаваў выпускнік бягомльскай сярэдняй школы Мікалай Печань, палкоўнік у адстаўцы, доктар гістарычных навук, прафесар, які жыве ў Маскве. За год актыўных пошукаў знайшоў тых, каму былы Бягомльскі і цяперашні Докшыцкі раёны — малая Радзіма. Па дапамогу звяртаўся ў камісарыят, мясцовы музей. І вось каля дваццаці чалавек прыехалі...

Сярод іх і масквічка, кандыдат філасофскіх навук Ніна Расцягаева. Яна — дачка камандзіра партызанскага атрада “Жалязняк” Івана Піліпавіча Ціткова, Героя Савецкага Саюза. Расіянка шчыра ўдзячная за запрашэнне прыехаць у Беларусь разам з братам. Сказала, што бацька шмат распавядаў пра вайну. Яна лічыць, што трэба больш пісаць пра тое, як нялёгка было перамагчы акупантаў

На тэрыторыі раёна дзейнічалі дзевяць партызанскіх брыгад і асобных атрадаў. Больш за 3,5 тысячы мясцовых жыхароў змагаліся ў радах Чырвонай Арміі, партызанскіх атрадах і падпольных групах...

Валянціна Рандарэвіч, старшыня Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў канстатавала, што ў першыя дні Вялікай Айчыннай раён быў цалкам захоплены  фашыстамі. Вайна нанесла вялікі ўрон раёну. Фашысты спалілі 107 вёсак, у тым ліку тры вёскі – Шунеўка, Азярцы, Залатухі – разам з насельніцтвам. Загінула звыш 20 тысяч чалавек, або кожны трэці жыхар раёна. Для параўнання, на сёння ў Докшыцкім раёне пражываюць каля 22,5 тысячы чалавек.

Узяў удзел у семінары і Герой Расійскай Федэрацыі, контр-адмірал Уладзімір Дронаў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Воўча Бягомльскага сельсавета Докшыцкага раёна. Распавёў пра свайго бацьку, сібірака, які ваяваў у фінскую, штурмаваў Берлін. Контр-адмірал у 1990-2001 гадах быў камандзірам злучэння атамных падлодак Паўночнага Флоту. Браў удзел ў каля дзесяці дальніх паходах, у тым ліку ў Арктыку. У Беларусь прыязджае разам з жонкай некалькі разоў штогод.

Удзельнікі семінара перадалі шмат падарункаў у Бягомльскі музей народнай славы. Адкрылі сквер ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі. На тэрыторыі мемарыяла, прысвечанага памяці спаленай вёскі Шунеўка, арганізавалі жалобны мітынг. 

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Як жыве адзіная школа коннага спорту ў Мінскай вобласці

Як жыве адзіная школа коннага спорту ў Мінскай вобласці

Да свайго юбілею школа атрымала выдатны падарунак — капітальны рамонт.

Грамадства

Як перамагчы свае страхі?

Як перамагчы свае страхі?

Наяўнасць страху — з'ява натуральная. Але...

Палітыка

Лукашэнка: Космас — лакмусавая папера, якая дапамагае ацаніць магчымасці і здольнасці дзяржавы

Лукашэнка: Космас — лакмусавая папера, якая дапамагае ацаніць магчымасці і здольнасці дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі і дырэктар карпарацыі «Раскосмас» абмяркавалі сумесныя беларуска-расійскія праекты ў касмічнай сферы

Культура

Кастусь Качан: Калі б не стаў мастаком, гэта было б не жыццё, а пакуты

Кастусь Качан: Калі б не стаў мастаком, гэта было б не жыццё, а пакуты

Ён рыхтуецца прадставіць выстаўку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.