Вы тут

Памятная дошка ў гонар Янкі Купалы будзе ўсталявана ў Чабаксарах


Повязь народнага песняра Беларусі з далёкім прыволжскім краем зусім не выпадковая. Чытаем у энцыклапедыі «Янка Купала»: «ЧЭБАКСАРЫ, горад, сталіца Чувашыі (Расія). Купала спыніўся тут з У. Ф. Луцэвіч па дарозе ў Казань і прабыў з 27.10 да 11.11.1941. Жыў спачатку на кватэры С. В. Эльгера, потым у Доме селяніна. Сустракаўся з чувашскімі пісьменнікамі М. Шэлебі, С. Шаўлы, Я. Ухсаем, А. Эсхелем і інш. У 1955 адна з вуліц горада названа імем Я. Купалы».


Толькі што гарадскія ўлады сталіцы Чувашскай Рэспублікі прынялі рашэнне аб усталяванні на доме № 5 па вуліцы кампазітараў Вараб'ёвых, дзе жыў народны пясняр Беларусі ў 1941 годзе, памятнай мемарыяльнай дошкі.

Ініцыятарам рэалізацыі гэтай ідэі выступіла таварыства чувашска-беларускай дружбы, — расказвае народны паэт Чувашыі Валеры Тургай. — У нашай старонцы шануюць класіка беларускай літаратуры. Асабіста я нядаўна пераклаў «Санеты» Янкі Купалы на чувашскую мову. Не так даўно мы правялі вечар беларускай паэзіі ў гонар Янкі Купалы. Імя класіка беларускай літаратуры будзем згадваць і на фестывалі паэзіі, які пройдзе ў нас на пачатку чэрвеня.

Развіццё беларуска-чувашскіх літаратурных, культурных сувязяў — аснова добрых зносін Беларусі і Чувашскай Рэспублікі ў самых розных кірунках эканомікі, народнай гаспадаркі. Гэта добра разумеюць і ў Чабаксарах, і ў Мінску.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Ушанаванне памяці беларускага класіка

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.