Вы тут

Мужчына запраўляў газонакасілку і падпаліў дом


Пад вечар ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў вёсцы Высокая Кармянскага раёна гарыць жылы дом. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, будынак быў ахоплены адкрытым полымем. Жыхары ў момант прыезду ратавальнікаў знаходзіліся на вуліцы.


Па папярэдніх звестках, як паведамілі ў МНС, падчас запраўкі газонакасілкі адбылася ўспышка гаручай вадкасці, ад чаго загарэлася маёмасць на верандзе. У выніку здарэння гаспадар дома атрымаў апёкі. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу.

У выніку пажару агнём пашкоджана 40 квадратных метраў даху дома і знішчана маёмасць на верандзе. Прычына здарэння высвятляецца. Версія, якая разглядаецца, — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.