Вы тут

Гарачая вада падаражэе летам на $1,1


Субсідзіраваныя тарыфы на цеплазабеспячэнне (ацяпленне і абагрэў вады) падаражэюць з 1 чэрвеня на 1,1 долара — да 18,4831 рубля за 1 Гкал (было 16,9259 рубля). Гэтая лічба, прыплюсаваная да павелічэння «жыровак» 1 студзеня на 3,9 долара (тады падаражэлі выплаты за газ, свет, водазабеспячэнне і водаадвядзенне, капрамонт, санітарнае ўтрыманне), у суме складзе тыя самыя 5 долараў, на якія штогод падрастае «камуналка».


picaboo.com

Як тлумачаць спецыялісты, сёлета тарыфы на паслугі ЖКГ вырашылі падымаць у два этапы, каб падчас ацяпляльнага сезона насельніцтву не давялося плаціць адразу вялікія сумы. Пасля адключэння батарэй павелічэнне аплаты станецца менш прыкметным для спажывецкага кашалька. Пры гэтым эканамічна абгрунтаваны тарыф на цеплазабеспячэнне ўсё ж падрос 1 студзеня — з 81,42 да 88,99 рубля за 1 Гкал.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.