Вы тут

У аграгарадку Мір адкрыўся рэканструяваны спартыўна-біятлонны комплекс


Пяць гадоў таму на гэтым месцы была абсталявана летняя лыжаролерная траса, Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць 22 сакавіка бягучага года азнаёміўся са спартыўным аб'ектам і даручыў яго рэканструяваць. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс расказаў, што за красавік — май гэтая задача была выканана.


У комплексе з'явілася стрэльбішча і абнавілася лыжаролерная траса. «Створаны ўмовы не толькі для правядзення спаборніцтваў, у любы час чалавек можа прыйсці і адпачыць, пазаймацца спортам, тут працуе пункт пракату лыжаролераў і ролікаў. Гэты аб'ект закліканы прывучыць дзяцей, моладзь, людзей старэйшага пакалення да заняткаў спортам, а гэта ўмацаванне здароўя нацыі», — адзначыў Анатоль Ліс.

На рэканструкцыю спартыўна-біятлоннага комплексу было накіравана каля 800 тысяч беларускіх рублёў, у ходзе рэканструкцыі добраўпарадкавана стрэльбішча з 20 мішэннымі ўстаноўкамі, што дазволіла выкарыстоўваць у трэніровачным працэсе не толькі пнеўматычную зброю, але і дробнакаліберныя вінтоўкі. Трасу працягнулі да 2 км, зімой яна павялічыцца да 5 км. Закупілі снежную пушку, зараз рыхтуецца артэзіянская свідравіна, каб можна было рабіць штучнае аснежванне. Беларуская федэрацыя біятлона зрабіла спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву Баранавіцкага раёна падарунак — аўтобус МАЗ для падвозу юных спартсменаў.

«На карце Беларусі з'явіўся яшчэ адзін пункт, які адпавядае самым высокім патрабаванням для падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву, — адзначыў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля. — Для Брэсцкай вобласці гэты комплекс ператварыўся ў рэгіянальны цэнтр па біятлоне і лыжных гонках. Спадзяюся, што дзякуючы такім зменам адсюль выйдуць новыя зорачкі, якія будуць бліскаць і радаваць нас на чэмпіянатах свету і Еўропы, Алімпійскіх гульнях».

На цырымоніі адкрыцця комплексу прысутнічаў таксама старшыня Брэсцкай абласной федэрацыі біятлона, начальнік упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Сяргей Гладышаў і старшыня Баранавіцкага райвыканкама Васіль Хвацік.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Яшчэ адзін біятлонны пункт на карце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».