Вы тут

Сёлета на адзёр захварэлі 106 беларусаў


Сёлета на адзёр захварэлі 106 беларусаў, інфекцыя ў іх лабараторна пацверджана. У 35 выпадках захворванне да нас завезлі, астатнія выпадкі звязаныя з імі. І хоць гэта значна менш, чым за аналагічны перыяд летась, спецыялісты раяць памятаць пра небяспечную інфекцыю, а пры ад'ездзе за мяжу ўдакладніць свой прышчэпкавы статус і пры неабходнасці прышчапіцца.


Адзёр сёлета рэгістравалі ва ўсіх рэгіёнах: у Мінску выяўлена 22 выпадкі, у Гомельскай вобласці — 21, у Гродзенскай і Брэсцкай — па 17, у тым ліку ў Гродне — 15, у Мінскай і Віцебскай — па 13, у Магілёўскай — 3.

Улічваючы сітуацыю з высокай захваральнасцю на адзёр у Еўропе, ІІ Еўрапейскія гульні, якія прыме Беларусь у чэрвені, а таксама актыўны выезд за мяжу падчас адпачынкаў, медыкі прагназуюць, што завоз віруса адру можа павялічыцца. У нашай краіне арганізаваны і праводзяцца ў поўным аб'ёме санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, што не дазваляе хваробе набыць маштабы эпідэміі.

— Калі вы не ведаеце пра свае прышчэпкі супраць адру і плануеце паездкі за межы Беларусі, мэтазгодна звярнуцца да ўчастковага ўрача, у здраўпункт па месцы вучобы ці працы, удакладніць наяўнасць у вас прышчэпак і пры неабходнасці вакцынавацца, — рэкамендуе намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан. — Калі пасля вяртання з-за мяжы з'явіліся сімптомы інфекцыйнай хваробы (павысілася тэмпература, маецца сып, боль у горле, кашаль, кан'юктывіт), варта неадкладна звярнуцца да ўчастковага ўрача ці інфекцыяніста і акцэнтаваць увагу на нядаўняе вяртанне з замежнай краіны.

Каб папярэдзіць захворванне тых, хто задзейнічаны ў правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў і будзе па родзе сваёй дзейнасці кантактаваць з удзельнікамі і гасцямі мерапрыемства, арганізавана вакцынацыя супраць адру.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, са студзеня 2018 года ў 47 з 53 краін Еўропы было зарэгістравана больш чым 100 тысяч выпадкаў адру, 90 чалавек памерлі. За тры месяцы бягучага года выяўлена больш чым 51 тысяча выпадкаў. Найбольшая колькасць — ва Украіне (34,1 тысячы), Казахстане (больш чым 5,3 тысячы), Грузіі (больш чым 2,9 тысячы), Кыргызстане (больш чым 1,5 тысячы), Расіі (больш чым тысяча), а таксама Польшчы, Францыі, Ізраілі, Румыніі і інш. Адзёр — захворванне не толькі вельмі небяспечнае, але і з найвышэйшай кантагіёзнасцю: здаровы чалавек пры кантакце з хворым непазбежна заразіцца.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Адзёр пад кантролем

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11.