Вы тут

Нашы даўгі скарачаюцца


Знешняя дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 мая склала 16,7 млрд долараў, знізіўшыся з пачатку года на 0,2 млрд долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,3 %, паведамілі спецыялісты Міністэрства фінансаў краіны.


У студзені — красавіку нашай краінай былі прыцягнутыя замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму амаль 300 млн долараў. У той самы час пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу склала 588 млн долараў, з якіх 249,4 млн долараў — ураду Расіі, а 212,8 млн долараў — экспартна-імпартнаму банку Кітая.

Дзяржаўная запазычанасць краіны на гэтую дату склала 43,7 млрд рублёў і паменшылася ў параўнанні з пачаткам года на 1,7 млрд рублёў, або на 3,8 %. Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 мая склаў 8,5 млрд рублёў. Такім чынам, ён паменшыўся з пачатку года на 0,4 млрд рублёў, або на 4,3 %.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.