Вы тут

Што змянілася ў Беларусі 1 чэрвеня


Падаражэе ацяпленне і гарачая вада

Фота: pixabay.com

У гэтую суботу павялічацца тарыфы на цеплазабеспячэнне (ацяпленне і абаграванне вады), якія субсідзіруюцца дзяржавай — з 16,9259 да 18,4831 руб. за 1 Гкал.

Эканамічна абгрунтаваны тарыф на дадзеныя жыллёва-камунальныя паслугі ў гэты раз застанецца ранейшым — 88,99 руб. за 1 Гкал.

Звычайна ў Беларусі тарыфы на камуналку мяняюцца двойчы ў год. Так, у пачатку студзеня павялічваюцца тарыфы на газа-, электра- і водазабеспячэнне, водаадвядзенне, на паслугі па капрамонце, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома, па кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію. У пачатку лета даражэе толькі цеплазабеспячэнне.

Павялічыцца кошт некаторых цыгарэт

На гэты раз ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» і «Беларусьгандаль» паднялі кошт на шэраг тытунёвых вырабаў на 5 капеек. ТАА «Тытунь-інвест» і «Энерга-Ойл» падвышаць кошт пачкі цыгарэт не будуць.

У Беларусі вытворцы і імпарцёры могуць на штомесячнай аснове дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Інтэрнэт хутчэй, а кошты вышэй

Фота: belmir.by

Адзін з найбуйнейшых аператараў сувязі вырашыў абнавіць не толькі назву, але і прайс на свае паслугі як для прыватных, так і для карпаратыўных кліентаў.

З 1 чэрвеня velcom | A1 на большасці тарыфных планаў фіксаванай сувязі абяцае павялічыць хуткасць доступу ў інтэрнэт.

Пры гэтым у шэрагу тарыфных планаў зменіцца кошт паслуг. Для звычайных беларусаў штомесячны плацёж вырасце ў сярэднім ад 1,79 % да 6,5 % у залежнасці ад тарыфнага плана. Карпаратыўных кліентаў чакае рост кошту паслуг сувязі ў сярэднім на 5 %.

Змены па касавых аперацыях

З 1 чэрвеня ўступае ў сілу пастанова Праўлення Нацбанка ад 2019/03/19 № 117, якой зацверджана Інструкцыя аб парадку вядзення касавых аперацый і разлікаў наяўнымі грашовым сродкамі.

Згодна з ёй, арганізацыі, падраздзяленні, ІП могуць не здаваць наяўныя грошы ў банк у дзень тэрміну, калі сума ў касе не перавышае дзве базавыя велічыні. Банкі ўжо не будуць вызначаць для ІП і арганізацый ліміты астатку касы ў наяўнай замежнай валюце, парадак і тэрміны яе здачы, спрашчаецца парадак афармлення касавых аперацый. Прадугледжаны і іншыя змены.

Змены ў сістэме дзяржаўнай навуковай экспертызы

Да гэтага аб’екты экспертызы трэба было адпраўляць у ДКНТ у 3 экземплярах на паперы з дадаткам электроннай копіі. З 1 чэрвеня іх можна будзе адпраўляць у электронных дакументах праз сістэму «Адзіная экспертыза» або сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту дзяржорганаў. На папяровых носьбітах дакументы будуць патрэбныя толькі ў асобных выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

У сталіцы перайменаваны прыпынак «Аэрапорт Мінск-1»

Фота аўтара.

Цяпер прыпынкі «Аэрапорт Мінск-1» у раёне вуліц Аэрадромная — Чкалава будуць называцца «Стары аэрапорт».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«А жанчына так і не прыйшла...», Заяц на чацвярых, Асаблівасці нацыянальнага палявання.

Грамадства

Вясковая робататэхніка

Вясковая робататэхніка

Як у вясковай школе з'явіўся SТEM-цэнтр.

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.