Вы тут

Лідар — Уладзімір Караткевіч


Кнігі класіка беларускай літаратуры займаюць пяць пазіцый сярод 45 кніг у рэйтынгу продажаў у кнігарнях “Белкнігі”, якіх па краіне працуе больш чым 100


Цікавыя высновы можна рабіць, грунтуючыся на тым, якія кнігі ў пэўны час у краіне найбольш купляюцца. У нас ёсць магчымасць аналізаваць рэйтынгі кніг, што найболей актыўна прадаваліся ў Беларусі са студзеня па сакавік 2018-га.

Усё лепшае — дзецям! І гэта пра нас, бо не шкадуем грошай на тое, каб іх парадаваць добраю кніжкай. Таму, напэўна, у рэйтынгу на першым месцы — “Дзіцячы атлас Беларусі”: яго набылі 188 пакупнікоў.

Уладзімір Караткевіч з “Дзікім паляваннем караля Стаха” — на пятым месцы: прададзена 76 асобнікаў. На шостым месцы — ізноў гэты ж аўтар з кнігай “Чорны замак Альшанскі”: прададзены 71 асобнік. Абедзве кнігі, дарэчы, выйшлі ў выдавецтве “Попурри”.

Што цікава: і на 13-м месцы — “Дзікае паляванне караля Стаха”, але з выдавецтва “Беларусь”: рэалізавана 44 асобнікі. На 14-м месцы — 17-ы том са Збору твораў Уладзіміра Караткевіча, які цяпер выдае “Мастацкая літаратура”: прададзена 43 асобнікі.

Яшчэ адна кніга класіка была на 18-м месцы — “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, прададзена 37 асобнікаў. Гэтае выданне рамана — таксама ад “Попурри”.

Кастусь Ладуцька

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.