Вы тут

Ізраільскія сустрэчы з Беларуссю


У далёкім краі, што стаў калыскай хрысціянства, таксама ёсць згадкі пра нашу Бацькаўшчыну


Таблічка з малітвай “Ойча наш” на сцяне Ерусалімскага францысканскага храма Pater Noster на Аліўнай гары

Некаторыя з беларусаў-католікаў змаглі сёлета ў красавіку пабываць у пілігрымках святкавання Вербнай нядзелі й Пасхі ў Ізраілі. Ладзіў пілігрымкі Пастаральны цэнтр пры Канферэнцыі біскупаў Беларусі, дырэктарам якога — ксёндз Раман Факсінскі. Пашчасціла й мне пабываць у гістарычных, святых для хрысціян мясцінах.

Самае вялікае ўражанне — ад наведвання Ерусалімскага Храма Гробу Гасподняга. Менавіта адтуль, як вядома, штогод на праваслаўную Пасху ў беларускія храмы дастаўляецца Пасхальны агонь, і па жаданні вернікаў ён асвятляе ў святочную пару й нашы дамы, сем’і.

Вельмі прыемныя пачуцці, гонар за родную мову перажылі мы, калі ўбачылі: Беларусь і беларуская мова прадстаўлены на сценах хрысціянскіх святынь Ізраіля. Там ёсць, напрыклад, малітвы па-беларуску, напісаныя на таблічках. Нам патлумачылі: у 2011 годзе была ўсталявана такая таблічка з малітвай “Ойча наш” на сцяне Ерусалімскага францысканскага храма Pater Noster на Аліўнай гары. Усяго ж там, бачылі, размешчана каля 130 таблічак з гэтай малітвай на розных мовах.

Таблічка “Бенедыктус”

У 2014 годзе ў Назарэце, у базыліцы “Благавешчання” была ўсталявана мазаічная выява Маці Божай Будслаўскай. Цікава было яшчэ даведацца: мазаіку зрабіў бежанец з Сірыі, які цяпер жыве ў Бэтлееме, а фундавала добрую справу сям’я Пэгі з Палестыны. І там, на далёкай зямлі, мы, пабачыўшы выяву, адразу з цеплынёй у сэрцах згадалі: у снежні 2018-га святкаванне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) унесена ў Рэпрэзентатыўны спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Варта яшчэ згадаць, што ў 2015 годзе ў сцяне храма Эйн-Карэма ля Ерусаліма з’явілася беларуская таблічка з малітвай “Магніфікат” — гэта словы, якія прамовіла Святая Дзева Марыя пасля звеставання пры сустрэчы з Елізаветай, маці Яна Хрысціцеля (Лк. 1, 46-55). І ў 2015-м была ўсталявана табліца са словамі песні Захарыі “Бенедыктус” (дабраславенне): “Дабраславёны Пан, Бог Ізраіля....” (Лк. 1, 68-79). Тыя таблічкі на чырвоным фоне, з белым арнаментам у беларускім стылі выканалі армяне, а фундатарам быў Вікта Обух. Асвячэнне тых беларускіх таблічак-малітовак праводзіў Мітрапаліт, арцыбіскуп Тадэуш Кандрусевіч. З нагоды тых падзей адбыліся тры нацыянальныя пілігрымкі.

Беларускі сцяг на мачце лодкі ў Галілейскім моры

Вядома ж, дзе б ні быў чалавек, яму радасна сустрэць згадкі пра Радзіму. Яны могуць быць самымі рознымі. Вось і ў часе вандроўкі на лодцы па Галілейскім моры нам, пілігрымам з Беларусі, зрабілі прыемны падарунак. Прадстаўнікі мясцовага сэрвісу, даведаўшыся, адкуль мы, паднялі на мачце ў гонар гасцей Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Вось адтуль і наш здымак.

Нават з такіх сустрэч, згадак пра Бацькаўшчыну ў часе пілігрымкі ў Ізраіль я зрабіла выснову: каталіцкі Касцёл падтрымлівае, пашырае беларускую мову ў хрысціянскім свеце.

Галіна Івуць пры мазаічнай выяве Маці Божай Будслаўскай у Назарэце

Галіна Івуць, удзельніца пілігрымкі, г. Мінск.

Фотаздымкі Аляксандры Шчыглінскай і Максіма Кавалёва.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.