Вы тут

“Купалінка”: і днём, і вечарам


Народны ансамбль беларускай песні быў запатрабаваны ў святочных майскіх імпрэзах у Тальяці


Курсант Віталь Шылкін з маці, бацькам, сястрой і бабуляй

Святочныя імпрэзы пачаліся ў Тальяці з 1 мая: у горадзе прайшло шэсце, прысвечанае Дню міжнароднай салідарнасці працоўных. Людзі ў Аўтаградзе, бачна было, засумавалі па такіх святах: калі хораша ўсім разам прайсціся па вуліцах горада з сябрамі, знаёмымі. А наш народны ансамбль беларускай песні “Купалінка”, што дзейнічае пры суполцы “Нёман”, па добрай традыцыі даў канцэрт у Музейным комплексе “Наследие”. Штогод, так павялося, беларускі гурт радуе жыхароў Цэнтральнага раёна горада новымі ўдзельнікамі ды новым рэпертуарам. Такое спяванне — добры “агляд сіл” нашых, своеасаблівая генеральная рэпетыцыя перад наступнымі адказнымі выступленнямі.

8 мая мы ўпершыню правялі ў Парку Перамогі тэатралізавана-гістарычны квэст “1944. Дзеці Перамогі”. Дарэчы, ідэя квэста нарадзілася ў часе Форуму “Культура. Погляд моладзі”, які праводзіцца дэпартаментам культуры гарадміністрацыі. Сцэнар квэста стварылі на аснове гістарычных фактаў, успамінаў дзяцей і ветэранаў вайны, па апавяданнях Якуба Коласа. Выконваючы заданні, удзельнікі яго даведаліся цікавыя факты пра гераічны й трагічны перыяд савецкай гісторыі, пра дзейнасць дзяцей у імя Перамогі на фронце і ў тыле. Спачатку быў мітынг, потым — ускладанне вянкоў і кветак да Вечнага агню ад адміністрацыі горада, губернатара Самарскай вобласці, ветэранаў. А квэст пачаўся з прадстаўлення, якое падрыхтавалі ўдзельнікі Лабараторыі эстэтычнага развіцця “Триумф” (Культурны цэнтр “Автоград”), “Купалінкі” ды народнага калектыву балет-эстраднага танца “Креатив”.

Адно са святочных выступленняў “Купалінкі”

І вось — 9 Мая. На вуліцы +28 градусаў: цяплынь! У шосты ўжо раз было шэсце “Бессмертного полка”, тысячы людзей прынялі ўдзел у ім. А затым на ўсіх пляцоўках горада — канцэртныя імпрэзы. “Купалінка” ж вельмі запатрабавана ў Тальяці, таму яна паўдзельнічала і ў дзённай праграме у Парку Перамогі, і ў вячэрняй — ля Палаца спорту “Волгарь”. І вельмі прыемна было чуць, калі госці й жыхары горада сустракалі “Купалінку” воклічамі: “Біс!”, “Брава, “Купалінка”!”.

Людміла Дзёміна, г. Тальяці

Ад рэдакцыі. Памятным стала свята Перамогі для Людмілы Дзёмінай яшчэ й таму, што ў яе, унучкі франтавіка, унук Віталь упершыню паўдзельнічаў у тальяцінскім Парадзе Перамогі — разам з іншымі юнакамі з Тальяцінскага дзяржуніверсітэта. Віншуем курсанта Віталя Шылкіна і ўсіх яго родзічаў!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».