Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра расставанне Аляксандра Глеба з БАТЭ і іншыя актуальныя навіны выхадных.


1. Аляксандр Глеб пакінуў БАТЭ, дзеянне кантракта было спынена па ўзаемнай згодзе бакоў. Нагадаем, менавіта ў БАТЭ 38-гадовы паўабаронца пачынаў сваю прафесійную кар'еру, а затым некалькі разоў вяртаўся ў стан «жоўта-сініх» пасля выступленняў у замежных клубах. У агульнай суме ў складзе барысаўчан Глеб, які з'яўляецца шасціразовым чэмпіёнам Беларусі, правёў 124 матчы, забіў 8 мячоў і аддаў 18 галявых перадач. Нагадаем, што перад пачаткам цяперашняга сезона Глеб заяўляў, што гэты год стане апошнім у яго кар'еры.

2Анастасія Яніна і Алена Фурман заваявалі «золата» на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні, які праходзіць у Люцэрне (Швейцарыя). Нагадаем, у маі беларуска Алена Фурман таксама паспяхова выступіла на этапе Кубка свету ў Плоўдзіве, дзе заняла першае месца.

3. Велагоншчык Яўген Каралёк заняў першае месца на міжнародных спаборніцтвах па веласпорце на трэку «Гран-пры Масквы — 2019» у омніуме. Спартсмен набраў 128 ачкоў і апярэдзіў расіяніна Сяргея Мальнева з вынікам 123 ачкі.

«Гран-Пры Масквы — 2019» праходзіў з 1 да 3 чэрвеня на велатрэку «Крылацкае». Удзел у турніры дазваляе спартсменам набіраць рэйтынгавыя ачкі для ўдзелу ў этапах Кубка свету — адборачных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў у Токіа-2020. У спаборніцтве прымалі ўдзел гоншчыкі з больш чым 20 краін.

4. Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці прабіліся ў 1/8 фіналу парнага разраду адкрытага чэмпіянату Францыі. У матчы 1/16 фіналу Азаранка і Барці адолелі славацка-швейцарскі тандэм Вікторыя Кужмава / Белінда Бенчыч — 4:6, 7:6 (8:6), 6:1. Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс у 1/8 фіналу парнага разраду будуць сапернічаць з амерыканскім дуэтам Дэзайр Краўчык і Джэсіка Пегула.

5. Завяршыліся матчы 10-га тура чэмпіянату краіны па футболе. Брастаўчане выйгралі ў «Слуцка» з лікам 3:1, «Гомель» саступіў БАТЭ — 0:2, «Шахцёр» (Салігорск) перайграў «Дняпро» (Магілёў) — 3:1, «Тарпеда» (Мінск) і «Мінск» не выявілі пераможцу — 0:0. «Нёман» (Гродна) з мінімальным лікам саступіў «Славіі» (Мазыр) — 0:1, а «Іслач» (Мінскі раён) з такімі ж лічбамі перайграла «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 1:0, «Энергетык-БДУ «(Мінск) і «Гарадзея» згулялі з нічыйным лікам — 0:0, «Віцебск» саступіў «Дынама» (Мінск) — 1:3.

Становішча ў групе лідараў пасля 10 тураў: «Дынама» (Брэст) — 26 ачкоў, БАТЭ — 24, «Шахцёр» — 24, «Іслач» — 21, «Дынама» (Мінск) — 19. Турнірную табліцу замыкае мінскае «Тарпеда», у якога 5 ачкоў.

6. Футбалісты «Ліверпуля» шосты раз сталі пераможцамі Лігі чэмпіёнаў, выйграўшы ў фінале ў лонданскага «Тотэнхэма» з лікам 2:0. Для нямецкага настаўніка ліверпульцаў Юргена Клопа гэта першы важкі трафей пасля некалькіх няўдалых фіналаў. Для «Тотэнхэма» гэта быў першы ў гісторыі фінал, а «Ліверпуль» да гэтага пяць разоў станавіўся пераможцам галоўнага кантынентальнага турніру (1977, 1978, 1981, 1984, 2005 гадоў). Акрамя таго, ліверпульцы тройчы саступалі ў фіналах.

Найлепшым бамбардзірам Лігі чэмпіёнаў — 2018/2019 стаў аргенцінскі форвард іспанскай «Барселоны» Ліянэль Месі, які забіў 12 мячоў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Працяг будзе?

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.