Вы тут

Беларускія і кітайскія студэнты прэзентавалі свае распрацоўкі


Беларускія і кітайскія студэнты, а таксама маладыя вучоныя прэзентавалі свае распрацоўкі на маладзёжным конкурсе «ЭкаТэхнаКрос — адзін пояс, адзін шлях».


Як расказаў начальнік Беларускага цэнтра па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з КНР дзяржпрадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік» Аляксей Алдошын, было прадстаўлена 16 праектаў у галінах машынабудавання, металургіі, ІT, медыцыны, адукацыі. Пераможцамі конкурсу сталі выпускнік машынабудаўнічага факультэта БНТУ Максім Масальскі з праектам па робататэхніцы і аспірант машынабудаўнічага факультэта БНТУ Дай Вэньцы, які прадставіў праект хвалявода для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Удзельнікі конкурсу наведалі пляцоўкі альтэрнатыўных крыніц энергіі ў Рэсурсным цэнтры «ЭкаТэхнаПарк — Волма». У цэнтры яны ўзялі ўдзел у інтэлектуальных гульнях «ЭкаЖыццё», «Бізнес-Бой», квэст-руме «Лаві магчымасці на старце!», спартыўных мерапрыемствах. У камандных спаборніцтвах узялі верх факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ і каманда аспірантаў і магістрантаў з КНР.

На базе цэнтра была адкрыта беларуска-кітайская інавацыйная лабараторыя маладых вучоных па інжынерыі паверхні пры падтрымцы Пасольства КНР у Беларусі.

— Дзякуючы лабараторыі студэнты яшчэ на пачатку навучання ва ўніверсітэце змогуць прыходзіць са сваімі ідэямі і ператвараць іх у жыццё з дапамогай прафесараў і вучоных, — адзначыў Аляксей Алдошын. — Увасобленыя ў метале распрацоўкі будуць укаранёныя ў шэрагу галін, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, машынабудаванні, харчовай прамысловасці, медыцыне.

Вераніка КОЛАСАВА

Загаловак у газеце: ІТ, робататэхніка, медыцына

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.