Вы тут

Карлюкевіч сустрэўся с Паслом Кубы Хуанам Вальдэсам Фігероа


У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча кіраўніка ведамства Аляксандра Карлюкевіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Хуанам Вальдэсам Фігероа.


Пасол паведаміў аб развіцці беларуска-кубінскіх адносін у розных галінах жыцця. Размова ішла ў тым ліку пра ролю масмедыя ў пашырэнні турыстычнага складніка ў адносінах паміж краінамі. Была дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі прэс-тура беларускіх журналістаў у Рэспубліку Куба. У найбліжэйшы час кубінскі бок паспрыяе выпуску асобнага нумара часопіса «Беларусь», прысвечанага Востраву Свабоды. Кубінскі амбасадар паабяцаў, што літаратары, кнігавыдаўцы, пісьменнікі яго краіны возьмуць удзел у Дні беларускага пісьменства ў верасні 2019 года, у Міжнародным сімпозіуме «Пісьменнік і час», які пройдзе ў Мінску ў лютым 2020 года.

На ліпень запланаваны круглы стол па кубінска-беларускіх літаратурных сувязях у ХХ стагоддзі, які пройдзе ў рэдакцыі аднаго з беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў. Вядома ж, размова на ім пойдзе пра пісьменнікаў, дзеячаў культуры з Беларусі, якія наведвалі Кубу, пісалі пра яе, — народных паэтаў Беларусі Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, празаіка Алеся Жука, перакладчыка Карласа Шэрмана, народных артыстаў СССР Уладзіміра Мулявіна, Ігара Лучанка. Спадар Хуан Вальдэс Фігероа ўнёс шэраг прапаноў па супрацоўніцтве ў галіне электронных масмедыя, па распаўсюджванні ведаў пра Беларусь у найбольш папулярных сацыяльных сетках, інтэрнэт-рэсурсах на Кубе.

Сяргей Шычко

 

Загаловак у газеце: На кубінскім напрамку

Выбар рэдакцыі

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.

Грамадства

Збiраемся ў школу. У жнiўнi адна з галоўных задач мам i татаў — «экiпiроўка» дзяцей да 1 верасня

Збiраемся ў школу. У жнiўнi адна з галоўных задач мам i татаў — «экiпiроўка» дзяцей да 1 верасня

Першае i галоўнае правiла — яшчэ дома вызначыцеся з тым, што вам трэба.