Вы тут

Будучыя географы з БДУ перамаглі ў міжнародным конкурсе


Студэнты факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта  сталі пераможцамі конкурсу HERE Community Challenge. У іх ліку чацвёртакурсніца Валерыя Жыгаліна, трэцякурсніца Вольга Папко і другакурснік Анатоль Чабатароў.


На працягу трох з паловай месяцаў у картаграфічным вэб-рэдактары Map Creator студэнты ў анлайн-рэжыме выконвалі карэкціроўку навігацыйных карт Беларусі: ацэньвалі іх змест, дапаўнялі новымі элементамі і абнаўлялі ўжо існуючыя дадзеныя. Пры экспертным заключэнні студэнцкіх работ улічвалася колькасць унесеных аб'ектаў, правак і аб'ём ахопленай тэрыторыі.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел студэнты з больш чым 25 універсітэтаў Расіі, Беларусі, Украіны, Кіргізстана і Казахстана. Нашу краіну прадстаўлялі БДУ і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Па выніках спаборніцтва студэнты з дзевяці ВНУ атрымалі запрашэнні ў летні картаграфічны лагер HERE у горадзе Сочы. Там будучыя географы пройдуць навучанне праграмаванню, наведаюць лекцыі і майстар-класы па геаінфармацыйнаму картаграфаванню, даведаюцца пра дасягненні сучаснай навігацыі, інтэрнэту, разумных рэчаў і гарадоў, а таксама SMM-маркетынгу.

Даведка:

HERE Community Challenge — міжнародны конкурс сярод студэнтаў у галіне лічбавай картаграфіі. Ён праводзіцца сусветным лідарам картаграфічных сэрвісаў HERE Technologies. Гэта кампанія займаецца распрацоўкай картаграфічнага кантэнту і прадастаўляе звесткі прыватным асобам і прадпрыемствам.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.