Вы тут

Дзень Перамогі ў Ліепаі


Ужо ў 15-ы раз у Ліепаі з 7 па 9 мая праходзілі імпрэзы ў гонар Дня Вялікай Перамогі.


На канцэрце ў Ліепаі ў гонар Дня Перамогі выступае беларускі ансамбль “Паўлінка”. Фота Сяргея Пятрова

Святочныя імпрэзы ладзяцца Ліепайскай рускай суполкай з Пасольствам Расіі ў Латвіі, Генконсульствам РФ у Ліепаі. Далучаюцца й мясцовыя беларусы.

7 мая прадстаўнікі мясцовых грамадскіх арганізацый, у тым ліку Ліепайскай беларускай суполкі “Мара”, Генсульства Расіі ў Ліепаі наведалі мемарыялы й брацкія могілкі ў Прыекуле, Вайнедэ і Дурбэ. А 8 мая былі ўскладанні кветак і вянкоў на брацкіх могілках у Ліепаі: на Цэнтральных, Ліўскіх, Паўночных і Тосмарскіх, на месцы смяротнага ранення генерал-маёра Мікалая Дзядаева й месцы масавых расстрэлаў у часе акупацыі Ліепаі з 1941 па 1945 гады — у Шкедскіх дзюнах. Памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі мінутай маўчання.

З прамовамі на мітынгах выступалі консул Расіі ў Ліепаі, прадстаўнікі грамадскіх мясцовых суполак, былі дэпутаты Ліепайскай думы, Латвійскага Сейма. Вядучы мітынгаў Раман Міласлаўскі (старшыня праўлення Ліепайскай рускай абшчыны) і старшыня Ліепайскага таварыства ваенных пенсіянераў Рамазан Назараў казалі пра вайсковыя падзеі, якія адбываліся на месцах, дзе ўсталяваныя мемарыяльныя могілкі, пра гісторыі мемарыялаў, брацкіх пахаванняў.

На галоўным мітынгу ў гонар Дня Перамогі 9 Мая — ён праходзіў побач з Помнікам абаронцам Ліепаі — ад імя сяброў суполкі “Мара” выступіла Жанна Буйніцкая. Нагадала, што Беларусь адзначае сёлета 75‑годдзе Вызвалення: “Мы — нашчадкі дзядоў і бацькоў, якія нам даверылі памяць пра тую вайну, сцяг той Перамогі. Вельмі хочацца, каб вы не забывалі, прыводзілі на месцы пахаванняў сваіх дзяцей, унукаў, больш расказвалі ім пра вайну. Мы павінны перадаць памяць далей. Дзякуй пераможцам! Дзякуй тым, хто не шкадаваў свайго жыцця! Вечная слава жывым і вечная памяць тым, каго ўжо няма з намі!”

Увечары ў Ліепаі быў святочны канцэрт: побач з Помнікам загінулым маракам і рыбакам. Выступіў гурт “Паўлінка” суполкі “Мара”, іншыя калектывы. У часе імпрэзы ў чацвёрты раз у Ліепаі было шэсце “Бессмертный полк”. Яго ўдзельнікі прайшлі калонай па праспекце Курмаяс з фотаздымкамі сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. На завяршэнне канцэрта быў святочны салют.

Ад рэдакцыі. З Ліепаі Анжэла Фаміна крыху раней даслала інфармацыю пра тое, як гурт “Паўлінка” выступаў на свяце ў Дурбэ, дзе напрыканцы сакавіка праходзіў Дзень народнай музыкі й песні. Падобнае свята, піша Анжэла, у Дурбэ прайшло не ўпершыню, яго арганізатар — дырэктар Дурбскага дома культуры Дайра Вэйландэ. Удзельнічалі ў імпрэзе як латышскія гурты, так і госці з Літвы.

Яшчэ Анжэла Фаміна напісала пра тое, што ўжо шосты год суполка “Мара” з Ліепаі рэалізуе праект “Латвія і Беларусь. Насустрач адзін аднаму”, ім кіруе Жанна Буйніцкая. Удзельнікі праекта — навучэнцы 12‑й Ліепайскай сярэдняй школы, Ліепайскага тэхнікума, Ліепайскага мараходнага каледжа. Па традыцыі праект стартаваў у часе прывядзення ў парадак зоны адпачынку “Беберліні”: там ладзілі Вялікую талаку. Пасля ўборкі тэрыторыі быў і гарачы абед: бульба з мясам, гатаваным на вогнішчы, і гарбата.

Праект будзе доўжыцца да сярэдзіны наступнага навучальнага года: пройдуць віктарыны, лекцыі, выставы. А на завяршэнне будзе паездка ў Беларусь і заключны канцэрт.

Анжэла Фаміна

Выбар рэдакцыі

Спорт

Як жывуць спартсмены, якія выступяць на Еўрапейскіх гульнях?

Як жывуць спартсмены, якія выступяць на Еўрапейскіх гульнях?

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў Вёсцы атлетаў.

Культура

Адэльск: турыстычная Мекка на прыграніччы

Адэльск: турыстычная Мекка на прыграніччы

Адэльск — унікальнае месца. Ціхая вёска на самым ускрайку заходняй мяжы становіцца з кожным годам усё больш знакамітай.

Грамадства

Як хутка людзі змогуць стаць менш агрэсіўнымі?

Як хутка людзі змогуць стаць менш агрэсіўнымі?

 Псіхолаг Раман Кручкоў упэўнены, што на самай справе агрэсія ўласціва ўсім людзям.  

Грамадства

Археалагічны комплекс «Бярэсце» стане першай пляцоўкай святкавання тысячагоддзя

Археалагічны комплекс «Бярэсце» стане першай пляцоўкай святкавання тысячагоддзя

Археалагічны музей «Бярэсце» і навакольная тэрыторыя перажываюць вялікае абнаўленне.