Вы тут

Алмацінскі альманах


У Алматы збіраюцца выдаць беларуска­-казахскі літаратурны альманах


Гэтая ідэя нарадзілася ў часе Міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”, які праходзіў у Мінску ў лютым 2019 года. Прадстаўнічая казахстанская дэлегацыя звярнула ўвагу, што ў Беларусі апошнім часам выдадзены шэраг кніг, якія прапагандуюць казахскую літаратуру на беларускай мове. Шмат публікацый казахскіх аўтараў з’яўляецца і ў беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыцы.

То, пэўна ж, для раўнавагі, палічылі казахстанскія сябры, варта й пра беларускую літаратуру больш расказваць у Казахстане. “Мы вырашылі выдаць у Алматы альманах “Казахстан — Беларусь”, — расказвае вядомы выдавец і пісьменнік Бахытжан Канап’янаў. — Мяркуем, выданне будзе на трох мовах: казахскай, беларускай, рускай. Ужо вызначыліся і з укладальнікамі. З казахскага боку імі будуць паэтэса Любоў Шашкова і літаратуразнаўца Святлана Ананьева”.

(З радасцю адзначым: у абедзвюх гэтых руплівіц — беларускія родавыя карані. Звярніцеся да архіўных нумароў нашага выдання, якія ёсць і ў інтэрнэце, каб даведацца больш як пра Любоў Канстанцінаўну, так і пра Святлану Віктараўну. — Рэд.)

Да работы над складаннем альманаха ўжо далучыліся беларускія калегі — Алесь Бадак, Віктар Шніп, Аляксей Чарота. “Канешне ж, — прадаўжае Бахытжан Канап’янаў, — мы перш-наперш пад адну вокладку збяром сучасную літаратуру. У Казахстане добра ведаюць Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Рыгора Барадуліна, ды вось пісьменнікі сучасныя — амаль зусім невядомыя. І гэткае становішча трэба выпраўляць. Я ўпэўнены, што й сёння ў Беларусі развіваецца багатая мастацкая літаратура”.

Мяркуецца, што новы альманах выйдзе накладам 5000 асобнікаў. Прычым істотная частка тыражу патрапіць і ў Беларусь.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».