Вы тут

Якіх прафесій трэба пазбягаць, калі ёсць праблемы са здароўем?


У канцы вучэбнага года перад юнакамі і дзяўчатамі стаіць няпростае пытанне — якую прафесію абраць? Трэба памятаць, што пры такім выбары важны не толькі ўзровень ведаў, але і стан здароўя. Якія прафесіі не рэкамендуюцца з самымі распаўсюджанымі сярод падлеткаў захворваннямі, расказала ўрач падлеткавага кабінета 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі г. Мінска Зоя Паляк.


— Ёсць шэраг захворванняў, якія могуць абмежаваць прафесійную прыдатнасць. Напрыклад, пры вегетасасудзістай дыстаніі, схільнасці да гіпертанічных ці гіпатанічных рэакцый, парушэннях рытму сэрца непажаданы прафесіі, звязаныя з фізічным і эмацыйным напружаннем, з уздзеяннем высокіх ці нізкіх тэмператур, павышанымі шумам і вібрацыяй, усімі відамі электрамагнітных выпраменьванняў.

Калі маецца хранічнае захворванне страўнікава-кішачнага тракту, скажам, гастрыт, у залежнасці ад цяжкасці стану, не трэба выбіраць прафесіі, для якіх характэрна значнае фізічнае напружанне, вымушаны стан цела з пераважным напружаннем мышцаў брушнога прэса, агульная вібрацыя, кантакт з таксічнымі рэчывамі, немагчымасць прытрымлівацца рэжыму харчавання.

У 5 % падлеткаў маецца міяпія (блізарукасць) — захворванне органаў зроку. Абмежаванні пры выбары прафесіі залежаць ад яе ступені, магчымасці яе карыгіраваць акулярамі ці кантактнымі лінзамі, стану вочнага дна. Найбольш абмежаваныя ў выбары падлеткі з высокай ступенню міяпіі і зменамі на вочным дне. Незалежна ад ступені хваробы, ім супрацьпаказаныя прафесіі, якія патрабуюць вялікіх фізічных намаганняў і рэзкіх змен паставы цела. Допуск да дакладных зрокавых работ пры любой ступені блізарукасці залежыць ад таго, ці забяспечвае карэкцыя неабходную вастрыню зроку.

У любым выпадку перад тым, як выбраць тую ці іншую прафесію, варта пракансультавацца з падлеткавым урачом.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.