Вы тут

Як пераадолець страх перад падарожжам


Кожны з нас адчувае хваляванне ў пэўныя моманты свайго жыцця, і вельмі часта — перад паездкай. Заблукаць, захварэць, не завесці знаёмства — страхі, зразумелыя падарожнікам. Але калі не пераадолець гэты стан трывогі, то ён выматае вас разумова і фізічна, і пасля канікул у іншай краіне захочацца яшчэ адны — каб прыйсці ў сябе. Замест таго, каб баяцца невядомага, навучыцеся атрымліваць ад яго асалоду. Парадамі, якія спатрэбяцца і вопытным падарожнікам, і тым, хто ўпершыню пакідае родныя пенаты, падзялілася ўрач-псіхатэрапеўт Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марына ШЧАСЛЯНОК.


olyati.com.ua

— Нагадайце сабе, чаму вы хочаце падарожнічаць. Што б вы ні думалі пра адмену паездкі, уявіце сябе ў тым месцы, якое вы хочаце наведаць, і скажыце сабе, што трэба туды дабрацца і паглядзець, што гэта за месца. Уявіце сабе, што жывяце там, як марылі, без усялякага хвалявання. Гэта супакоіць вас і дапаможа зразумець, што вы можаце паспяхова падарожнічаць.

Уявіце сваё жыццё праз год. Што адбудзецца, калі вы вырашыце адмяніць паездку? Верагодна, праз год вы будзеце думаць, што ў вас была магчымасць паехаць, а вы ёй не скарысталіся, і пашкадуеце пра гэта.

Дакладна сплануйце свае першыя некалькі дзён — трывога часта мае прычынай адчуванне, што вы не кантралюеце сітуацыю. Таму спосаб справіцца з гэтым — планаваць кожную дэталь вашага першага дня ці двух у дарозе. Засяродзіўшы ўвагу на кожным кроку, вы менш будзеце баяцца нечаканасцяў.

Памятайце, што вы заўсёды можаце вярнуцца дадому. Калі вы зразумееце, што падарожнічаць — гэта не для вас ці зараз неспрыяльны для гэтага час, вы заўсёды можаце паехаць дадому. Гэта не значыць, што вы няўдачнік, гэта азначае, што вы паспрабавалі і вам не спадабалася.

Памятайце, што няўдача можа аказацца ўдачай. Хваляванне часта вядзе да нерацыянальных думак і прымушае непакоіцца ўяўляць найгоршы сцэнарый. І часам такі сцэнарый будзе насамрэч спраўджвацца, і вам давядзецца пераадольваць цяжкасці. У такія моманты вы зразумееце, што вы нашмат мацнейшыя, чым думалі, што рэчы, пра якія вы больш за ўсё непакоіцеся, на самай справе ніколі не бываюць такімі дрэннымі, як вы сабе ўяўлялі. І што вы добра падрыхтаваны, каб спраўляцца з праблемамі.

Пакіньце сваю зону камфорту. Паўторнае ўздзеянне страхаў — найлепшы спосаб іх перамагчы. Падарожжа выдатна для гэтага падыходзіць! Паспрабуйце выйсці са сваёй зоны камфорту і рабіць штосьці новае кожны дзень, напрыклад, высветліць расклад руху грамадскага транспарту ў незнаёмым горадзе ці прыняць запрашэнне паразмаўляць з мясцовымі жыхарамі. Заспакаяльныя практыкаванні дададуць вам упэўненасці: паспрабуйце ўдыхнуць паветра на працягу пяці секундаў і выдыхнуць на працягу сямі.

І не забывайце заахвочваць сябе за намаганні ў барацьбе з панікай.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Толькі без панікі!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».