Вы тут

Кантракты на суму каля ста мільёнаў долараў чакаюцца па выніках «БЕЛАГРА-2019»


Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль ХАЦЬКО пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднага сельскагаспадарчага форуму. Прынамсі, у апошнія гады лічбы былі падобныя.


Як падкрэсліў міністр, аграпрамысловы комплекс Беларусі дэманструе станоўчую дынаміку развіцця. «Па вытворчасці абсалютнай большасці відаў сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва Беларусь лідзіруе сярод краін СНД. Кожны работнік сельскагаспадарчай галіны корміць дваццаць чалавек у горадзе», — адзначыў Анатоль Хацько.

Сёння ў структуры беларускага экспарту сельская гаспадарка займае 16 %. Аграрны форум стаў традыцыйным і з году ў год збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў, але і іх замежных калег і партнёраў. Сёлета ў выстаўцы ўдзельнічае каля 560 кампаній з 29 краін, у тым ліку Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Казахстана, Канады, Кітая, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Францыі.

«Апошнія пяць гадоў мы ўваходзім у пяцёрку лідараў краін-экспарцёраў малочнай прадукцыі ў свеце. Але неабходна рухацца наперад, шукаць перспектыўныя кірункі развіцця аграпрамысловага комплексу. Міжнародныя сельскагаспадарчыя выставачныя мерапрыемствы дазваляюць абагульніць сусветны вопыт», — падкрэсліў, вітаючы гасцей форуму, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір ДВОРНІК.

Развіццё аграпрамысловага комплексу — адзін з прыярытэтаў стратэгіі эканамічнага развіцця краіны. «Арганізацыі Мінпрама абіраюць пляцоўку «БелАгра» для дэманстрацыі сельгасмашын. Сёння на выстаўцы прадстаўлена больш за сто адзінак тэхнікі ад 14 арганізацый сістэмы», — паведаміў міністр прамысловасці Павел УЦЮПІН.

На плошчы каля 25 тысяч м2 месцяцца не толькі камбайны, трактары, прэс-падборшчыкі, упакоўшчыкі і іншая тэхніка, але і буйная рагатая жывёла, коні, свінні. Ёсць і птушка, і рыба, і расліны — і, дарэчы, нават наша фіялетавая бульба. А на дэгустацыі можна пакаштаваць розных смачнасцяў ад сыру да гарбузовай ікры.

«Белагра-2019» у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня працягнецца да 9 чэрвеня. Сёння ў межах выстаўкі падпісваецца пагадненне аб стварэнні беларуска-кітайскай навукова-практычнай лабараторыі, а таксама абмяркоўваюцца праблемы і перспектывы малочнай жывёлагадоўлі Беларусі і Расіі.

Варвара МАРОЗАВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: «БЕЛАГРА-2019»: ад парасяці да трактара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».