Вы тут

«Няма для духа вольнага граніцы…»


Ва Улан-Батары пабачыла свет кніга санетаў народнага песняра Беларусі Янкі Купалы на трох мовах — мангольскай, беларускай і рускай. Перакладчык — спадар Б. Галаарыд, вядомы мангольскі літаратар.


Яшчэ ў 1964 годзе ў Манголіі выйшла паэма Я. Купалы «Над ракой Арэсай». Сёлетні зварот да творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры — частка той працы, якая з’яўляецца складнікам беларуска-мангольскіх літаратурных сувязяў на сучасным этапе. У перастварэнні легендарнага купалаўскага цыкла санетаў спадару Галаарыду істотную дапамогу аказаў Літаратурны музей Янкі Купалы, асабіста — дырэктар музея Алена Раманаўна Ляшковіч.

У кнізе змешчаны дзве прадмовы: з мангольскага боку і ад Беларусі. А таксама — як пасляслоўе ад перакладчыка. У гэтым артыкуле — згадкі пра ключавыя, найболей істотныя моманты ў творчай і жыццёвай біяграфіі Янкі Купалы.

— Я і надалей буду займацца творчасцю Купалы, — сцвярджае мангольскі літаратар, які днямі прыехаў у Мінск, каб паўдзельнічаць у традыцыйным Беларускім медыяфоруме, на які сабраліся госці з 25 краін свету. — Мяне зацікавілі славутыя купалаўскія паэмы — «Курган», «Магіла льва», «Бандароўна». Рады, што пазнаёміўся з сучасным беларускім паэтам Алесем Бадаком, кіраўніком выдавецтва «Мастацкая літаратура». Пабываў я і ў Купалаўскім музеі на беразе Свіслачы. Уражаны той цеплынёю, з якою вы, беларусы, захоўваеце памяць пра свайго нацыянальнага прарока. Як на мой погляд, то менавіта праз класічную літаратуру нашы народы болей зразумеюць, адкрыюць адзін аднаго.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.