Вы тут

Свята вершаў і прозы


У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска адбылося адметнае літаратурнае свята — падвядзенне вынікаў гарадскога конкурсу чытальнікаў класічнай і сучаснай паэзіі і прозы Беларусі. Творчае спаборніцтва доўжылася амаль паўгода.


Арганізатарам выступіла Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, спонсарам — Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд». Першы этап конкурсу праходзіў у школах, гімназіях, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Потым найлепшых чытальнікаў праслухоўвала журы, у склад якога ўваходзілі пісьменнікі, выкладчыкі мастацкіх дысцыплін, артысты.

Гэтым разам колькасць удзельнікаў наблізілася да тысячы. Як зазначыў старшыня журы Міхась Пазнякоў, сёлета конкурс ахапіў усе ўзроставыя катэгорыі — ад дашкольнікаў да моладзі. Значна ўзрасла падрыхтаванасць канкурсантаў. Праслухоўванне адбывалася ў музеі Якуба Коласа ў некалькі этапаў і адборачных тураў.

Найбольшую актыўнасць праявілі вучні сталічных гімназіі № 35, СШ № 168 і 200, студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

У выніку журы вызначыла 13 уладальнікаў Гран-пры і 16 лаўрэатаў. Ім былі ўручаны дыпломы, імянныя статуэткі і медалі, памятныя падарункі. Найлепшыя з пераможцаў возьмуць удзел у мерапрыемствах «Славянскага базару» ў Віцебску.

Сярод пераможцаў конкурсу чытальнікаў паэзіі і прозы з ліку дашкольнікаў — выхаванец дзіцячага сада № 499 Роберт Багушыньскі, сярод вучняў малодшых класаў — Меланія Якімова і Уладзіслаў Салавей (гімназія № 35), Ксенія Нікольская (СШ № 151), Соф’я Гарошка (СШ № 146), сярод вучняў сярэдняга школьнага ўзросту — Дарына Ананіч (гімназія № 35), Дар’я Абрамава (СШ № 26), Вікторыя Лявонава і Ганна Вінакурава (СШ № 168). Сярод вучняў старэйшых класаў — Аліна Сухадольская (гімназія № 7), Анастасія Кастэнка (СШ № 168), сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў — Яраслаў Мяркулаў (Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж), сярод студэнтаў — Анастасія Чайкоўская (БДПУ імя М. Танка), Іван Піскун і Арцём Лісай (БДУІР), сярод моладзі — Анастасія Елісеева (супрацоўнік БДУІР).

Павел КУЗЬМІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».