Вы тут

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з Кучмам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Украіны ў трохбаковай кантактнай групе Леанідам Кучмам, перадае БЕЛТА.


Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма цёпла віталі адзін аднаго. «Палітыка, Леанід Данілавіч, цябе не адпускае ніяк. Але гэта да лепшага», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Леанід Кучма назваў такое меркаванне беларускага лідэра станоўчым сігналам.

«Я павінен сказаць, што гэта ацэнка не толькі мая, гэта вялікай часткі нашых беларусаў. Яны з задавальненнем (не толькі палітыкі) успрынялі ваш прыезд у Беларусь. І не толькі як прадстаўніка ў гэтай трохбаковай кантактнай групе», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Яны ведаюць маё даўняе стаўленне да Беларусі, ведаюць нашы добрыя добрыя адносіны», - пагадзіўся Леанід Кучма.

Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы асабліва адзначыў развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з Украінай. «Вы ж усё-такі Прэзідэнт Украіны (былых не бывае), хачу вам сказаць, што ў мінулым годзе тавараабарот - аснова адносін - толькі афіцыйна зарэгістраваны $5,5 млрд», - сказаў ён.

«Роля і месца Мінска ў рабоце трохбаковай кантактнай групы мае каласальнае значэнне. Вы, напэўна, добра ведаеце, што чуліся многія галасы, што трэба некуды перанесці. Гэта поўны абсурд, які не мае пад сабой ніякіх падстаў. Мінск выбраны, гэта адзінае месца, дзе можна праводзіць нармальны дыялог. А з улікам таго, як ставіцца ўлада Беларусі да гэтых працэсаў, дык удвайне», — падкрэсліў Леанід Кучма.

«Для мяне асабіста заўсёды радасць быць у Мінску, у вашай цудоўнай краіне, сустракацца з Прэзідэнтам, да якога я стаўлюся з вялікай павагай», — сказаў ён.

Леанід Кучма выказаў упэўненасць, што гісторыя і заўтрашні дзень сведчаць аб неабходнасці сумеснага вырашэння тых праблем, якія цяпер ёсць ва Украіне. «І мы ў гэтым разлічваем і на дапамогу персанальна Прэзідэнта, і Беларусі», — адзначыў прадстаўнік Украіны.

На сустрэчы быў падкрэслены выключна даверны характар беларуска-ўкраінскіх адносін. «Што дытычыцца палітыкі, яна не змянілася. Вы ведаеце мае падыходы, ведаеце падыходы беларусаў у адносінах да Украіны і ўкраінцаў», — адзначыў беларускі лідар.

«Думаю, вы мне шмат чаго раскажаце пасля апошніх падзей. З вашым вопытам вы, зразумела, ацэньваеце гэтыя падзеі пад пэўным палітычным вуглом. Буду вельмі рады пачуць. Словам, я рады вас тут бачыць. І нягледзячы на тое, што я сёння ў камандзіроўцы павінен быць, перанёс яе дзеля таго, каб сустрэцца з вамі і абмеркаваць тыя пытанні, якія павінны вырашацца ў двухбаковым, а можа, і шматбаковым фарматах», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

Пералік рэчаў, забароненых да праносу, змешчаны на ўваходзе ў кантрольна-прапускны пункт.

Эканоміка

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Электронны гандаль у нашай краіне працягвае расці. 

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.