Вы тут

Каля 130 тыс. квіткоў прададзена на II Еўрапейскія гульні


На II Еўрапейскія гульні прададзена каля 130 тыс. білетаў. З агульнай колькасці балельшчыкаў, якія маюць намер наведаць спаборніцтвы, госці з-за мяжы складаюць 10-15 працэнтаў, паведаміла БЕЛТА вядучы спецыяліст па маркетынгу фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў» Наталля Новік.


Найбольш актыўныя пакупнікі — расіяне, але, як адзначылі ў дырэкцыі, чакаюцца госці з Блізкага Усходу, Азіі, Паўночнай Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі.

Купіць білеты на II Еўрапейскія гульні можна на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і ў больш як 300 пунктах продажу па ўсёй краіне ва ўсіх абласных гарадах і раённых цэнтрах.

Дырэкцыя таксама падрыхтавала спецыяльны відэаролік, у якім падрабязна расказваецца, як стаць уладальнікам білетаў на розныя спаборніцтвы — пакупнік патраціць мінімум часу.

Акрамя таго, білеты можна набыць па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, што змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі, і адправіць яе па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro. by.

Для куплі білетаў можна скарыстацца і паслугамі афіцыйных тураператараў II Еўрапейскіх гульняў: www.lcc-vsglobal.com і www.otpusk.by. Супрацоўнікі гэтых арганізацый дапамогуць з браніраваннем турыстычных пуцёвак і білетаў на спартыўныя мерапрыемствы гульняў, а таксама транспарту, пражывання і забаўляльных паслуг у Мінску і рэгіёнах.

На кожнай спартыўнай арэне маючага адбыцца спартыўнага форуму будуць працаваць касы.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Цырымонія адкрыцця спартыўнага форуму адбудзецца 21 чэрвеня на мінскім стадыёне «Дынама» з удзелам сусветна вядомай опернай спявачкі Ганны Нятрэбка і Дзімаша Кудайбергена, які заваяваў сваімі вакальнымі данымі паклоннікаў ад Кітая да Вялікабрытаніі.

Першыя ўзнагароды Еўрапейскіх гульняў у Мінску будуць разыграны 22 чэрвеня ў спартыўнай акрабатыцы, велашасэ, мастацкай гімнастыцы, дзюдо, стамба, стральбе з лука і кулявой стральбе.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.