Вы тут

Робім для ног хатнія ванначкі з содай


Каб новыя прыгожыя басаножкі ідэальна глядзеліся на вашых ступнях, трэба максімальна прывесці ногі ў парадак.

Дапамогуць у гэтым хатнія ванначкі з содай. Аказваецца, соду можна паспяхова ўжываць у касметычных мэтах, паколькі яна выдатна ачышчае, дэзынфіцыруе, здымае запаленне, загойвае ранкі і размякчае скуру.


З содай і марской соллю

Каб размякчыць скуру ног, напоўніце цёплай вадой невялікі таз і насыпце у яго 2 ст. л. марской солі і 2 ст. л. соды, добра ўсё змяшайце і апусціце ногі ў таз на 10 хвілін.

З содай і мылам

Для максімальнага ачышчэння скуры ў трох літрах цёплай вады развядзіце 2 ст. л. соды і 2 ст. л. мыльнай стружкі. Патрымайце ногі ў сумесі 10 хвілін.

З содай і алеем

Калі вы хочаце ўвільгатніць і танізаваць скуру, тры літры цёплай вады змяшайце з дзвюма сталовымі лыжкамі соды. Дадайце ў вадкасць некалькі папярэдне разведзеных у невялікай колькасці аліўкавага алею або спірту кропель алею пачулі, лімона, апельсіна, лаванды або міндалю. Трымайце ногі ў растворы на працягу 10 хвілін.

З содай і малаком

Каб ножкі сталі аксамітнымі, змяшайце 1 л цёплага тлустага малака з 1 ч. л. соды. Трымайце ногі ў вадкасці 10 хвілін.

З содай і перакісам

Калі трэба пазбавіцца ад трэшчын на пятках, дадайце ў цёплую ваду 2 ст. л. перакісу вадароду і ўсыпце 2 ст. л. соды, апусціце ногі ў ванначку на 15 хвілін.

З содай і ёдам

Каб пазбавіцца ад пашкоджанняў на скуры, прыгатуйце ванначку з 2 л вады, 2 ст. л. соды і 2 ст. л. ёду. Трымайце ногі ў сумесі не больш за 10 хвілін.

З содай і глінай

Гэта ідэальны сродак ад сухасці скуры і натоптышаў, ён выдатна сілкуе пласціну пазногця. Для прыгатавання такой ванначкі трэба развесці 4 ст. л. белай гліны і 2 ст. л. соды ў 2 л вады. Трымайце ногі ў растворы 15 хвілін.

Загаловак у газеце: Нашы ножкі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.