20 кастрычніка, аўторак

Вы тут

Нататкі шматдзетнага таткі


Вязу трох дачок у школу. Школа знаходзіцца ў глыбіні шматлікіх двароў, і пад'езд да яе вельмі нязручны: з раніцы пастаянныя заторы і адсутнасць парковачных месцаў. Кожны раз трачу тут ледзь не паўгадзіны толькі на тое, каб заехаць, неяк прыпаркавацца, а потым умудрыцца выехаць (прычым выехаць звычайна цяжэй за ўсё).


Сёння, стоячы ў чарговым заторы, кажу дзецям са злосцю:

— У вашу школу дзяцей трэба з верталётаў на парашутах скідваць.

Старэйшая дачка:

— Было б нядрэнна.

Я:

— Хочацца скокнуць з парашутам?

— Не. Проста, калі б усе скакалі, мы маглі б спакойна да школы пад'язджаць.

А і праўда, было б нядрэнна...

* * *

Пытаюся ў сына пасля першага вучэбнага тыдня:

— Ну і з кім цябе пасадзілі за парту?

— З адной дзяўчынкай.

— Добра, што з дзяўчынкай. (І добра, што з адной.)

— Чаму?

— Ну так бы пасадзілі з якім-небудзь хуліганам.

— Дарэчы, тата, гэта дзяўчынка ўжо шэсць гадоў займаецца тайскім боксам. У яе кожны вечар трэніроўка, а на канікулах зборы.

Ну што я магу сказаць? Цяпер усё залежыць ад сына: калі будзе сябе добра паводзіць, то найбліжэйшыя два гады ён пад надзейнай аховай. А калі дрэнна... Лепш бы з хуліганам пасадзілі.

* * *

Гуляем у парку, далі малодшым дзецям невялікі пакет семак — галубоў пакарміць. Яны пабеглі шукаць галубоў. Хвілін праз дзесяць падыходзім да іх і назіраем наступную карціну: пакет з семкамі амаль поўны, галубы замерлі ў чаканні. А дзеці, не спяшаючыся, чысцяць семкі і кідаюць ім па адной.

Кажам дзецям:

— Вы навошта семкі чысціце?!

— А як яны самі пачысцяць, у іх жа рук няма.

Мне здаецца, такога здзеку з сябе галубы яшчэ не бачылі...

Павел ХОЛАД

Выбар рэдакцыі

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.

Грамадства

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Чацвёртая педагагічная неканферэнцыя прайшла ў мінулыя выхадныя з нязменным аншлагам і сабрала больш як тры сотні педагогаў з розных куткоў нашай краіны.