Вы тут

Ці гатова Беларусь стаць другой Швейцарыяй?


Наколькі значная для нашай краіны пазіцыя нейтралітэту ў сучасных канфліктах, разважалі ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі «Беларусь у сучасных геапалітычных і геаэканамічных працэсах», якая адбылася ўчора ў Нацыянальнай акадэміі навук. Эксперты прыехалі ў Мінск з Расіі, Польшчы, Бельгіі, Германіі і Венгрыі.


Эксперты абмяркоўвалі, якім чынам Беларусь рэалізуе стратэгію ад іn between да brіdgіng, — ад пазіцыі памежнай краіны да дзяржавы-моста, якая дапамагае наладжваць камунікацыю Захаду і Усходу.

Пазіцыю Міністэрства замежных спраў (МЗС) на канферэнцыі прадстаўляў начальнік упраўлення знешнепалітычнага аналізу Сяргей Маліноўскі. Адносна тэматыкі дыскусіі дыпламат заўважыў: «Мост — гэта статычная канструкцыя, якая мае значную станоўчую функцыю, яднаць бакі, але не дапускае ніякай актыўнасці. Гэта не тая пазіцыя, якую хацела б займаць наша краіна. Беларусь дзейнічае дастаткова актыўна ў якасці суверэннай дзяржавы на міжнароднай арэне».

Пацверджанне таму — старшынства Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве, правядзенне Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску і шэраг іншых міжнародных сустрэч на высокім узроўні, якія адбыліся за апошнія пару год.

«Дасягненне Мінскіх пагадненняў па Украіне ў значнай меры перавярнула імідж нашай краіны. Сёння Мінск у медыйнай прасторы і ў грамадскім меркаванні асацыюецца менавіта з гэтымі пагадненнямі», — сказаў Сяргей Маліноўскі.

Па словах прадстаўніка МЗС, краіна працягвае генераваць ідэі для так званага «аб'яднальнага міжнароднага парадку». Такой ініцыятывай з'яўляецца «інтэграцыя інтэграцый». «Сёння можна казаць пра больш мяккія фармулёўкі — партнёрства інтэграцый, кааперацыя інтэграцый. Гэта ўсё накіравана на тое, каб пераадолець палітычныя, эканамічныя, ваенна-палітычныя межы, бар'еры, — адзначыў дыпламат. — Але гэта агульная тэндэнцыя. Не толькі Беларусь прасоўвае такія прапановы».

Наша дзяржава — актыўны ўдзельнік усіх інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы, які сумленна выконвае свае абавязкі. Патэнцыял звязаць еўрапейскую і еўразійскую прасторы Беларусь бачыць і ў ініцыятыве «Усходняга партнёрства».

«Балансаванне паміж Расіяй і Еўрапейскім саюзам мне здаецца не зусім карэктнай пастаноўкай пытання. Было б правільна казаць аб знаходжанні балансу інтарэсаў Беларусі ў адносінах з нашымі партнёрамі, — паведаміў Сяргей Маліноўскі. — Таму што, на мой погляд, Беларусь не балансуе, а дакладна прытрымліваецца сваіх абавязкаў у рамках інтэграцыйных аб'яднанняў».

Марыя Дадалка

Загаловак у газеце: Масты для міру і стабільнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».