Вы тут

Азіяцка-кітайская мадэль эканамічнага развіцця


У Выдавецкім цэнтры Беларускага дзяржаўнага універсітэта пабачыла свет манаграфія М. Кавалёва і Ван Сіна “Кітай у XXI стагоддзі – сусветная інавацыйная дзяржава”.


Рэцэнзентамі выступілі дасведчаныя ў справе кітаістыкі навукоўцы – доктар эканамічных навук К. В. Руды і доктар эканамічных навук В. Ф. Байнеў. Манаграфія прысвечана феномену інавацыйнага развіцця Кітая. У кнізе аналізуюцца эвалюцыя інавацыйнай палітыкі Кітая, разглядаюцца праблемы фарміравання сучаснай сістэмы вытворчасці, накаплення і выкарыстання ведаў. Выданне дапаможа адказаць на галоўнае пытанне ўсіх, каму цікавай падаецца Паднябесная, што менавіта паспрыяла імкліваму інавацыйнаму ўзлёту Кітая.

Несумненна, на кнігу варта звярнуць усім, хто вывучае вопыт эканамічных рэформаў у Кітаі, хто бярэ іх нацыянальныя практыкі за аснову ў пошуку савіх нацыянальных сістэм каардыянат у эканоміцы, народнай гаспадарцы. Не выпадковым падаецца ў манаграфіі і апошні раздел з красамоўнай назвай – “Рэкамендацыі па ўдасканальванню беларускай інавацыйнай сістэмы на аснове вопыта Кітая”. Шкада, што тыраж кнігі складае ўсяго толькі 150 экзэмпляраў.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.