Вы тут

«Спорт-фактар» узнагародзіў наймацнейшых


Днямі фінішаваў тэлевізійны праект «Спорт-фактар», зладжаны каналам АНТ пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Беларусі і прымеркаваны да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Удзел у ім узялі 24 чалавекі, падзеленыя на шэсць камандаў — бізнесмены, грамадскія дзеячы, артысты, тэлевядучыя, спартсмены і тэлегледачы, — якія на працягу двух месяцаў спаборнічалі ў розных дысцыплінах будучага спартыўнага форуму.


Удзельнікі выпрабоўвалі сябе ў стэндавай стральбе, эстафеце 4х100 метраў, веславанні на байдарцы, велатрэку і пляжным футболе. Самым траўманебяспечным відам праграмы стала велагонка, бо трэкавыя веласіпеды ў прамым сэнсе — без тармазоў. Але і пасля траўмаў і падзенняў ніхто не сышоў з дыстанцыі: бізнес-лэдзі Вольга Рачко падтрымлівала сваю каманду, нават знаходзячыся ў гіпсе!

Спаборніцтвы ішлі па алімпійскай сістэме: каманда, якая прайгравала на кожным этапе, выбывала з праекта. Наймацнейшай жа сярод усіх стала каманда грамадскіх дзеячаў «Мара», у якую ўваходзілі алімпійскі чэмпіён у веславанні на каноэ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Багдановіч, першы сакратар Мінскай абласной арганізацыі БРСМ Кірыл Шык, афіцыйны прадстаўнік МУС палкоўнік міліцыі Вольга Чамаданава, а таксама «Другая віцэ-міс Беларусь—2018» Настасся Лаўрыновіч. Пераможцам дастаўся галоўны прыз: кубак праекта «Спорт-фактар», білеты на цырымонію адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, грашовыя сертыфікаты, імянныя банкаўскія карткі ад партнёраў конкурсу. Атрымалі грашовыя прызы і спецыяльныя падарункі сярэбраныя медалісты — каманда тэлегледачоў «Шторм» і бронзавыя — каманда «Бізнес-team».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.