Вы тут

Беларусь зацікаўлена ў славацкім вопыце мясцовага самакіравання


Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч журналістам па выніках сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Славакіі на чале са старшынёй Нацыянальнага савета Андрэем Данка.


Як паведамляе БелТА, спікер верхняй палаты парламента праінфармаваў, што цяпер у Беларусі праводзіцца работа па магчымым унясенні змяненняў і дапаўненняў у дзеючую Канстытуцыю. У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, актуальная тэма развіцця мясцовага самакіравання.

— Безумоўна, нас цікавілі пытанні, звязаныя з мясцовым самакіраваннем. Зараз у мэтах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы мы працуем у гэтай сферы. І як правільна размеркаваць паўнамоцтвы паміж цэнтрам і рэгіёнамі — тут вопыт Славакіі проста неацэнны для нас, — сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Як адзначыў Андрэй Данка, Славакія сапраўды дасягнула пэўных поспехаў у гэтым плане. Разам з тым ёсць і некаторыя недахопы, у прыватнасці, у сферы адукацыі і аховы здароўя.

На сустрэчы бакі абмяркоўвалі таксама функцыянаванне буйных прамысловых прадпрыемстваў у сучасных эканамічных умовах. Гаворка ішла пра тое, як больш эфектыўна распарадзіцца тым інтэлектуальным і прамысловым патэнцыялам, які ў іх сканцэнтраваны. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што развітая дагаворна-прававая база спрыяе ўмацаванню беларуска-славацкага супрацоўніцтва. Разам з тым, лічыць спікер, яе неабходна пашыраць, асабліва па тых кірунках, якія цікавыя моладзі: навука, адукацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, культура, спорт. Да таго ж у Беларусі пачынае зараджацца маладзёжны парламент, і ёсць сэнс падумаць пра сумесныя мерапрыемствы для маладых палітыкаў дзвюх краін.

Дэлегацыя Славакіі наведала музей Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальную бібліятэку. Старшыня Нацыянальнага савета выказаў захапленне тым, як Беларусь паважае сваю гісторыю, традыцыйныя каштоўнасці. Андрэй Данка таксама адзначыў якасць беларускіх прадуктаў харчавання, асабліва малочнай прадукцыі, якую таксама атрымалася пакаштаваць.

Бакі падкрэслілі значнасць і актуальнасць парламенцкага візіту такога высокага ўзроўню. Ён, упэўнены ўдзельнікі сустрэчы, паспрыяе рэальнаму паляпшэнню і ўмацаванню даверу і павелічэнню колькасці сумесных праграм і праектаў.

Таваразварот паміж Беларуссю і Славакіяй у 2018 годзе склаў 217,9 мільёна долараў. Знешнегандлёвае сальда склалася станоўчым у памеры 10,1 мільёна. У студзені — сакавіку 2019 года тавараабарот паміж краінамі склаў 54,5 мільёна долараў, павялічыўшыся на 18,5 % да аналагічнага перыяду 2018-га.

У Беларусі дзейнічаюць 11 сумесных і 7 замежных прадпрыемстваў з удзелам славацкага капіталу.

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Карысны досвед

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.