Вы тут

Сенатары адобрылі праект Закона «Аб радыяцыйнай бяспецы»


Дзеючы дакумент працуе ажно з 1998 года. Але з таго часу прайшло больш за 20 год, змянілася многае, ды і сама Беларусь будуе сваю ўласную АЭС. А гэта значыць, што заканадаўства павінна адпавядаць цяперашнім рэаліям.


— Палажэнні дзеючага Закона «Аб радыяцыйнай бяспецы» скіраваны на стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць ахову здароўя людзей ад іанізавальнага выпрамянення, — сказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Алег Ядранцаў. — Сярод іншага рэалізуецца комплекс абарончых мер у сельскагаспадарчай вытворчасці, праводзяцца мерапрыемствы па ўтрыманні і функцыянаванні тэрыторый зоны адчужэння. Створана сістэма маніторынгу забруджвання наваколля, а таксама аўтаматычная сістэма маніторынгу радыяцыйнай абстаноўкі як на тэрыторыях, памежных з АЭС — чатыры станцыі, — так і ў раёне ўзвядзення нашай станцыі ў Астравецкім раёне. Мушу зазначыць, што назапашаны досвед па радыяцыйнай бяспецы пасля 1986 года ўжо выкарыстоўваецца пры ўзвядзенні Беларускай АЭС, а ў далейшым будзе ўзяты пад увагу і пры яе эксплуатацыі. 

Але што ж новага прапануюць заканатворцы?

— Крыніцы іанізавальнага выпрамянення шырока выкарыстоўваюцца ў медыцыне, прамысловасці і навуцы, — зазначыў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Даўгалевец. — На сёння створана дастатковая заканадаўчая база, якая забяспечвае прававое рэгуляванне ў гэтай галіне. Але змяняюцца міжнародныя падыходы.

У 2014—2016 гадах МАГАТЭ ўхвалены міжнародныя патрабаванні па пытаннях бяспекі крыніц іанізавальнага выпрамянення і рэагавання на выпадкі радыяцыйных аварый. У кастрычніку 2016 года ў Беларусі праведзена місія МАГАТЭ па ацэнцы рэгуляцыйнай інфраструктуры, дадзены адпаведныя рэкамендацыі па яе ўдасканаленні. Многія з іх знайшлі сваё адлюстраванне ў прынятым Палатай прадстаўнікоў законапраекце.

Дакумент, сярод іншага, вызначае кола аб'ектаў і суб'ектаў адносін у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, устанаўлівае агульныя патрабаванні, у тым ліку да ўзвядзення, рэканструкцыі і рамонту радыяцыйных аб'ектаў, умовы абыходжання з крыніцамі выпраменьвання. Апошняе датычыцца таксама іх увозу і вывазу з Беларусі.

Другое важнае новаўвядзенне — гэта вызначэнне прынцыпу абгрунтаванасці дзейнасці, звязанай з эксплуатацыяй надземнай катэгорыі крыніц іанізавальнага выпрамянення. А таксама — пералік відаў практычнай дзейнасці, якія ажыццяўляць нельга.

Крыніцы іанізавальнага выпрамянення будуць цяпер рэгістравацца на дзяржаўным узроўні. Анатоль Даўгалевец адзначыў, што гэта дазволіць выпрацаваць захады адносна радыяцыйнай бяспекі такой крыніцы, якая ўвозіцца ў краіну або вырабляецца тут, і яе пастаўкі карыстальніку.

— Законапраект таксама рэгламентуе магчымасць для карыстальніка крыніц выпрамянення атрымаць кансультацыі ў дачыненні радыяцыйнай бяспекі, — заявіў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях. — Кансультацыі могуць рабіць індывідуальныя прадпрымальнікі або юрыдычныя асобы. Абавязковае патрабаванне — наяўнасць работніка, веды якога адпавядаюць патрабаванням законапраекта.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Загаловак у газеце: Увага — крыніцам выпраменьвання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вясковая робататэхніка

Вясковая робататэхніка

Як у вясковай школе з'явіўся SТEM-цэнтр.

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.