Вы тут

Анамальна цёплае надвор'е будзе спалучацца з моцнымі ліўнямі і нават градам


Гарачае і няўстойлівае надвор'е захаваецца ў нашай краіне ў наступныя выхадныя, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Захаваецца няўстойлівае надвор'е і ў суботу. У гэтыя суткі ўначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 15—20 градусаў, а днём паветра прагрэецца да 26—31 цяпла.

У нядзелю краіна апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з боку Заходняй Еўропы. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад плюс 13 да плюс 20 градусаў, а ўдзень — 21—28 цяпла. Па ўсходзе краіны па-ранейшаму будзе прыпякаць, удзень прагназуецца да 31 градуса.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня надвор'е будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Толькі на паўднёвым усходзе краіны ў гэтыя дні захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Будзе пераважна без ападкаў, па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 да плюс 18 градусаў цяпла, удзень будзе таксама прыпякаць — да 24—30 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Для першай дэкады чэрвеня — гэта перабор

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.