Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі шасцігадовы максімум


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня, паводле папярэдніх даных, склалі $8090 млн (у эквіваленце), паведамляе сайт Нацыянальнага банка.


За май золатавалютныя рэзервы выраслі на $521,6 млн (на 6,9 працэнта) пасля росту ў красавіку 2019 года на $322,7 млн (на 4,5 працэнта).

У маі ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $140 млн.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у маі садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за $7,1 млрд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн. 

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.