Вы тут

Таццяна Лугіна, старшыня канцэрна «Беллегпрам»


«Мы не баімся канкурэнцыі ў частцы сэканд-хэнду і азіяцкіх крам. Мы просім і будзем змагацца за тое, каб канкурэнцыя была сумленная, празрыстая, адкрытая. Каб тавары, прадстаўленыя ў гэтых сетках, адпавядалі патрабаванням і нормам заканадаўства Беларусі. Па нашых звестках, сёння ў структуры тавараў, прадстаўленых у гандлёвых залах магазінаў сэканд-хэнду, каля 70 % — новыя рэчы. Гэта значыць, пад маркай вырабаў сэканд-хэнда, якія не абкладаюцца ўвазнымі пошлінамі, завозіцца новае адзенне з этыкеткамі. Мы хочам мець сумленную канкурэнцыю. Калі жадаюць завозіць новую вопратку, няхай плацяць мытную пошліну, як і нашы вытворцы пры выхадзе ў еўразону. Каб сёння беларускаму вытворцу трапіць на рынак Еўрасаюза, трэба заплаціць пошліну мінімум 12 працэнтаў. Чаму ж новае адзенне з Еўропы ў нас павінна рэалізоўвацца пад маркай «сэканд-хэнд» і не абкладацца падаткамі?!»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.