Вы тут

Неверагодныя


«Прыгожыя спевы» Аксаны Волкавай і Настассі Масквіной у адмысловай праграме — рэдкая магчымасць пачуць іх разам, якую падараваў Вялікі тэатр напрыканцы мая. Ды яшчэ праграму дзівы склалі з урыўкаў твораў, якія рэдка выконваюцца на айчыннай сцэне, ды і наогул у свеце да іх звяртаюцца нячаста: у прыватнасці, гучаў дуэт Джаконды і Лауры з оперы «Джаконда» Амількарэ Панк’елі, арыя Манон з оперы «Манон Леско» Джакома Пучыні, раманс Медоры з оперы «Карсар» Джузэпэ Вердзі і іншыя. Ноты некалькіх твораў давялося заказваць і распісваць на аркестр спецыяльна для гэтага вечара.


Але галоўнае, што на сцэне — дзве выдатныя спявачкі з шыкоўнымі галасамі і незвычайнай музычнасцю, як адзначыў Джанлука Марчыяна, запрошаны галоўны дырыжор Вялікага тэатра Беларусі: «З Настассяй я ўжо працаваў у пастаноўцы “Лятучая мыш” Іагана Штрауса, дзе яна выконвае галоўную жаночую партыю. Настасся — спявачка, якая па-майстэрску выконвае як рэпертуар бельканта, так і больш цяжкія партыі. З Аксанай Волкавай гэта наша першая сумесная праца. Аксана спявае ў самых вядомых тэатрах свету. Яна, мабыць, з'яўляецца адной з самых лепшых Кармэн на сусветнай опернай сцэне, і, вядома, не толькі Кармэн… Яны неверагодныя».

Сапраўды, мецца-сапрана заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Аксаны Волкавай гучыць на самых славутых сцэнах: у Вялікім тэатры Масквы, «Метраполітэн-опера» ў Нью-Ёрку, у міланскім «Ла Скала» і лонданскім «Ковент-Гардэн». Сапрана народнай артысткі Беларусі Настассі Масквіной скарыла гледачоў Бельгіі, Германіі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Нідэрландаў, Азербайджана падчас гастроляў нашага тэатра ў гэтых краінах. І нашы гледачы ведаюць, каго слухаць…

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».