Пляцоўкі на тэрыторыі Верхняга горада і Палаца спорту сабралі шмат жадаючых бліжэй пазнаёміцца з культурай нашай усходняй суседкі. Выступы творчых калектываў стваралі атмасферу свята. Таксама працавала больш за 20 тэматычных зон, напрыклад «Горад майстроў», «Краса Расіі», «Русь казачная» і іншыя.
Гуляючы ўздоўж радоў, можна было пабачыць цікавыя вырабы з цэглы, дрэва, і металу. Рамеснікі з розных куткоў Расіі прадставілі шырокі асартымент прыкладаў ганчарства, мастацкай апрацоўкі берасты, ткацтва, пляцення з саломы.
З народнымі касцюмамі і традыцыямі гасцей свята знаёмілі прадстаўнікі татара-башкірскай, дагестанскай, рускай і чувашскай дыяспар.
Не толькі ўвачавадкі пабачыць культурную самабытнасць Расіі, але і пачаставацца нацыянальный кухняй можно было на свяце: салдацкай кашай, гарбатай, квасам, пернікамі і іншымі прысмакамі частавалі гасцей.
Сярод вядомых артыстаў, якія выступалі ў гэты дзень, зорка эстраднай і джазавай сцэны, народная артыстка Расіі Ларыса Доліна, а таксама сусветна вядомы «Хор Турэцкага».
Андрэй САЗОНАЎ
Фота аўтара
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.
Аб прыярытэтах у адукацыі, вопыце работы ва ўмовах пандэміі каранавіруса і ідэалагічным складніку ў выхаванні мы задалі пытанні міністру адукацыі нашай краіны Ігару Карпенку.
Дом №76 па вул. Валгаградскай у Мінску быў прызнаны аварыйным яшчэ ў нулявых.
На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.