Вы тут

У сталіцы 22 чэрвеня пройдзе кірмаш экалагічнай і арганічнай ежы


Кірмаш экалагічнай і арганічнай ежы ад беларускіх фермераў пройдзе ў Мінску 22 чэрвеня з 11.00 да 15.00 па адрасе Куйбышава, 45, "Пясочніца". Яго арганізатарам выступае экалагічная ўстанова "Агра-Эка-Культура" пры падтрымцы "Coalition Clean Baltic". Уваход бясплатны.


Сваю прадукцыю прадставяць фермеры з розных куткоў Беларусі. Усіх вытворцаў аб'ядноўваюць арганічныя прынцыпы вырошчвання прадуктаў. Гэта значыць, без прымянення ядахімікатаў, штучных мінеральных угнаенняў, з выкарыстаннем прынцыпаў вядзення арганічнай гаспадаркі, без шкоды прыродзе і з гарантыяй карысці для здароўя спажыўцоў.

На кірмашы мінчане змогуць набыць экалагічна чыстую зеляніну, гародніну, ягады, мёд, крупы, малочныя прадукты і яйкі. Калі прадукцыя спадабаецца, можна будзе дамовіцца аб пастаўках, бо многія фермеры рэгулярна прывозяць яе у Мінск - па некалькі разоў у месяц.

Акрамя таго, дзяцей і дарослых чакаюць цікавыя і пазнавальныя заняткі ад "Дзіцячых эка майстэрняў".

  • Кожны з наведвальнікаў кірмашу зможа паўдзельнічаць у бясплатнай латарэі са смачнымі прызамі ад фермераў: на ўваходзе ўсе атрымаюць квіток з нумарам і змогуць выйграць добры падарунак.

Ганчары прапануюць свае ўнікальныя вырабы, зробленыя па старадаўніх ганчарных тэхналогіях. Ахвотных чакае майстар-клас па ціску масла.

А супрацоўнікі "Агра-Эка -Культуры" пракансультуюць спажыўцоў, як выбіраць прадукцыю. Можна будзе бясплатна атрымаць шэраг выданняў па арганічных гаспадарцы і сумежных тэмах.

"У працэсе нашай дзейнасці мы выявілі, што ў продажы арганічных прадуктаў існуе шэраг праблем, - распавядае старшыня праўлення ЭУ "Агра-Эка-Культура", кандыдат сельскагаспадарчых навук Лана Сяменас. - Першая - фермеры не ведаюць, дзе прадаць, другая - спажыўцы не ведаюць, дзе набыць арганічныя прадукты. Таму мы вырашылі арганізаваць серыю кірмашоў у цэнтры горада, дзе вытворцы і спажыўцы змогуць сустрэцца. Частка фермераў мае сертыфікат, дзе паказана, калі і якая арганізацыя іх праверыла, і якая прадукцыя сертыфікавана. Акрамя іх мы запрасілі дробных вытворцаў з невялікімі гаспадаркамі, якія пакуль не маюць сертыфіката. Але мы іх добра ведаем і можам гарантаваць, што яны карыстаюцца арганічнымі тэхналогіямі і не прымяняюць пестыцыды і мінеральныя ўгнаенні".

  • На гэты год запланавана тры кірмашы. Арганізатары спадзяюцца, што гэта толькі пачатак і арганічны гандаль стане добрай традыцыяй для мінчан.

Падобныя штомесячныя кірмашы праходзяць у многіх еўрапейскіх гарадах. Гэта дазваляе людзям набыць якасную прадукцыю, не выязджаючы далёка, і падтрымаць фермераў у іх працы на карысць людзям і прыродзе.

ЭУ "Агра-Эка-Культура" на працягу пяці гадоў займаецца адукацыйнай іі асветніцкай дзейнасцю па развіцці ўстойлівай і арганічнай сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.