Вы тут

Ігар Шуневіч сышоў з пасады міністра ўнутраных спраў


Аб гэтым рашэнні ён паведаміў журналістам па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі.


«Сёння я звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, і ён гэтую адстаўку прыняў, – сказаў Ігар Шуневіч. – Так што, спадзяюся на тое, што я змагу яшчэ прынесці карысць нашай дзяржаве ў іншай пасадзе або на іншай працы».

«У чым прычына такога рашэння?» – пацікавіліся журналісты.

«Па-першае, пройдзены вельмі доўгі і складаны шлях працы ў міністэрстве, многае зроблена. І ў нейкі момант я пачаў разумець, што трэба забяспечваць пэўную дынаміку, пераемнасць, хуткасць і эфектыўнасць рашэнняў. І гэта досыць складана – быць актуальным. Па-першае, патрэбен свежы погляд на працу міністэрства. Па-другое, на самай справе, ужо думаючы пра сваю эфектыўнасць, я лічу, што напэўна прыйшоў час змяніць род дзейнасці. Усё-такі дастаткова доўга я ўжо знаходжуся на пасадзе міністра. Можа, вока замылілася, можа быць, мне сапраўды трэба паспрабаваць нешта іншае. Гэта адзіная матывацыя, я яе выклаў кіраўніку дзяржавы, кіраўнік дзяржавы з гэтым пагадзіўся. Адзінае, што магу сказаць: калі будзе магчымасць, я, вядома ж, працягну працу праз некаторы час», – сказаў зараз ужо былы міністр унутраных спраў.

Ён назваў гэтае рашэнне вывераным, правільным і своечасовым. «Таму жыццё працягваецца, жаданне і магчымасць працаваць ёсць. Суперэкстраардынарнага ў гэтай сітуацыі я не бачу абсалютна нічога. Усё развіваецца па спіралі», – адзначыў Ігар Шуневіч.

«Сядзець склаўшы рукі я дакладна не буду, але, яшчэ раз падкрэсліваю, спадзяюся быць карысным дзяржаве на любой пасадзе», – дадаў ён.

На пытанне аб тым, ці захаваў ён пасаду старшыні назіральнага савета ХК «Дынама-Мінск», Ігар Шуневіч сказаў «пакуль так».

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

На ўпарадкаванне пасля прыклееных паперак выдаткоўваюцца велізарныя сродкі.