Вы тут

Сяргей Румас узяў удзел у Дні рынкаў капіталу Беларусі


Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас узяў удзел у Дні рынкаў капіталу Беларусі (Belarus Capіtal Markets Day), які прайшоў на Лонданскай фондавай біржы, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Гэта значнае для Беларусі мерапрыемства на адной з найбуйнейшых фінансавых пляцовак свету з бездакорнай рэпутацыяй і самымі высокімі стандартамі якасці. «Гэтай падзеяй мы паказваем цікавасць да пашырэння прысутнасці на міжнародных рынках», — падкрэсліў кіраўнік урада. Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што Беларусь — дзяржава з адкрытай эканомікай, 2/3 вырабленай прадукцыі экспартуецца, і краіна не можа быць у баку ад падзей, эканамічных працэсаў, якія адбываюцца ў свеце. Паводле яго слоў, сёння ў эканоміцы Беларусі пазначыліся новыя пункты росту. Нароўні з традыцыйна моцнымі галінамі-брэндамі (машынабудаванне, сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць) актыўна развіваецца сфера паслуг — транспартна-лагістычная галіна, турызм.

Найбольш перспектыўным Сяргей Румас назваў ІT-сектар. «Яго імклівы рост (30 % у год) і экспартны патэнцыял пераўзыходзяць любую іншую галіну эканомікі. Рашэнне аб развіцці ў Беларусі лічбавай эканомікі прынята на вышэйшым узроўні», — адзначыў прэм'ер-міністр. Цэнтрам развіцця беларускага ІT-сектара з'яўляецца Парк высокіх тэхналогій. Тут створаны беспрэцэдэнтныя льготы і гарантыі для рэзідэнтаў. «І інвестары паверылі нам. Сёння на Дні рынкаў капіталу Беларусі ІT-сектару прысвечаны асобны блок. Мы хочам прадэманстраваць, што, называючы Беларусь «Сіліконавай далінай Усходняй Еўропы», журналісты The Wall Street Journal ніколькі не перабольшвалі», — падкрэсліў Сяргей Румас.

Ён нагадаў, што Беларусь у 2017 годзе вярнулася на міжнародны фінансавы рынак з суверэннымі еўрааблігацыямі. Акрамя таго, карпаратыўным пазычальнікам на знешнім рынку стала кампанія «Еўрагандаль». Сёлета дэбютныя здзелкі па размяшчэнні еўрааблігацый здзейсніў спецыялізаваны фінансавы інстытут — Банк развіцця Беларусі, ён размясціў не толькі класічны выпуск у доларах, але таксама першы і знакавы для краіны выпуск еўрааблігацый у беларускіх рублях. «Відавочна, што прысутнасць эмітэнтаў з Беларусі на міжнародным фінансавым рынку будзе пашырацца», — мяркуе Сяргей Румас.

Вялікабрытанія з'яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Апошнія некалькі гадоў яна ўстойліва займае трэцяе месца па экспарце беларускіх тавараў. У студзені — красавіку 2019 года двухбаковы тавараабарот склаў больш як $1 млрд, сальда склалася станоўчае для Беларусі ў памеры $843,3 млн. Вялікабрытанія займае другое месца па аб'ёме прамых замежных інвестыцый (31,7 %) у эканоміку Беларусі. З улікам ролі Лондана як сусветнага фінансавага цэнтра беларускі бок бачыць вялікі патэнцыял для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы банкаўскай справы і фінансаў.

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, сёння ў Сяргея Румаса ў Лондане запланаваны шэраг сустрэч, у тым ліку з кіраўніцтвам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, міністэрстваў замежных спраў і знешняга гандлю Вялікабрытаніі.

Ул. інф.

Загаловак у газеце: «Фінансавы» візіт у лондан

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?