Вы тут

Уладзімір Краўцоў адказаў на пытанні жыхароў Гродзенскай вобласці


Як адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама, пытанні падчас прамой тэлефоннай лініі ў многім застаюцца традыцыйнымі і датычацца службы ЖКГ. Але зараз іх спецыфіка абумоўлена цёплым і нават гарачым надвор'ем. У сувязі з гэтым узрастае расход вады, узнікае яе дэфіцыт.


З такой праблемай, у прыватнасці, звярнуліся жыхары населенага пункта Каробчыцы Гродзенскага раёна. Тут вядзецца актыўнае будаўніцтва жылля, але ёсць праблемы з інжынернымі сеткамі. Жыхары просяць паспрыяць іх вырашэнню. Па словах Уладзіміра Краўцова, паступова гэтыя пытанні вырашаюцца. У прыватнасці, завяршаецца ўзвядзенне водаправодных сетак, заключаюцца дагаворы з мясцовым насельніцтвам па цэнтралізаванай сістэме падачы вады і адыходу ад свідравін і калодзежаў. Ужо ёсць праектна-каштарысная дакументацыя, каб злучыць водаправодныя сеткі з гарадскімі і зняць гэта напружанае пытанне.

Праблему экалагічнага характару агучыў падчас прамой лініі жыхар Свіслачы. У яго роднай вёсцы Жаркаўшчына ёсць невялікае возера, плошча якога адзін гектар. Раней яго чысцілі, добраўпарадкавалі, тут вадзілася рыба. Але цяпер, заўважае Аляксей Андрэевіч, возера зарастае хмызняком, яго ніхто не даглядае. Мясцовыя жыхары звярталіся ў розныя інстанцыі, але пакуль безвынікова. У сваю чаргу, яны гатовы далучыцца да гэтай справы і нават дапамагчы фінансава.

— Апошнім часам многія звяртаюцца з праблемамі навядзення парадку, экалогіі, што актуальна ў Год малой радзімы. Прыемна, што людзі нераўнадушныя да стану сваіх мясцін і жадаюць навесці парадак, — падкрэсліў Уладзімір Краўцоў. — А іх жаданне далучыцца да ачысткі вадаёмаў, рачулак, крыніц сведчыць аб тым, што агульнымі намаганнямі гэтыя праблемы будуць вырашацца.

Такая сітуацыя датычыцца і захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Апошнім часам колькасць зваротаў у гэтым кірунку расце. Прычым жыхары не проста выказваюць крытычныя заўвагі, маўляў, штосьці там не робіцца — прымайце меры. Многія выступаюць са сваімі канструктыўнымі прапановамі, на якія мясцовыя ўлады звяртаюць увагу, зазначыў Уладзімір Краўцоў. Такі падыход дапамагае шырокамаштабнай рабоце, якая вядзецца па захаванні культуры, традыцый і тых аб'ектаў, якія дайшлі да нашых часоў. Многія з іх узноўлены, і гэта работа працягваецца.

— Выкарыстоўваюцца розныя крыніцы фінансавання. Гэта не толькі бюджэтныя сродкі — рэгіён прымае актыўны ўдзел у розных міжнародных праектах. Ёсць дзяржаўныя праграмы, і ў Фондзе падтрымкі Прэзідэнта прадугледжаны сродкі на аб'екты культуры і гісторыі, ёсць і іншыя паступленні, — паведаміў Уладзімір Краўцоў. — Галоўнае — актыўна працаваць і ўмела выкарыстоўваць фінансы.

Маргарыта Ушкевіч

Загаловак у газеце: Пра актуальнае і спецыфічнае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».