Вы тут

У псіхіятрычнай бальніцы Адэсы адбыўся пажар, 6 чалавек загінулі


У абласным цэнтры псіхічнага здароўя ў Адэсе адбыўся пажар. Шэсць чалавек загінулі, яшчэ шасцёра шпіталізаваныя, паведамляецца на сайце Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Адэскай вобласці.


Увечары 10 чэрвеня узгаранне адбылося на даху аднапавярховага корпуса медустановы. Плошча пажару склала 500 квадратных метраў. У будынку знаходзіўся 51 чалавек.

Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.

Культура

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Сёлета ён пройдзе ўпершыню выключна пад адкрытым небам.

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».